3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Media Week в Вильнюсе

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Курсы, Лекция

Праект "Грамадазнаўства 2.0", разам з супольнасцю "Студэнты.by" і моладзевай асацыяцыяй "StudAlliance" (Літва) запрашаюць вас далучыцца да новай летняй моладзевай школы - "Media Week"!

Вам падабаецца займацца грамадскай, культурнай, сацыяльнай дзейнасцю? Вас цікавіць медыя ці журналістыка?
Вы здатныя працаваць, выдумляць і ствараць? Мы будзем рады вітаць вас у супольнасці аднадумцаў!

У чым сэнс Media Week?

Гэта летняя школа, якая аб'ядноўвае актыўную і таленавітую моладзь! Як? Вельмі проста - супольнай працай над самымі разнастайнымі ідэямі і медыя праектамі, ВАШЫМІ ідэямі і праектамі, альбо пры вашай дапамозе!

Калі?

6-9 жніўня 2015 г., мы збіраемся ў Вільні! 

Чаму ў Вільні?

Таму што ў гэтым блізкім нам горадзе заўжды нараджаюцца файныя і цікавыя ідэі!

Хто можа прыняць удзел?

Маладыя людзі з Беларусі ад 17 да 27 гадоў.

Колькі месцаў?

Колькасць удзельнікаў - вельмі абмежаваная, усяго 15 чалавек.

Што вы атрымаеце? 

1. Знаёмства і камунікацыю з выбітнымі беларускімі медыя экспертамі і практыкамі працы ў медыя прасторы;

2. Веды ў галіне сучасных медыя ("медыя штодзённасць", "гарадская прастора ў медыя", "уздзеянне медыя на лакальныя і

глабальныя супольнасці", "прапаганда і контрпрапаганда", "медыя-аналіз", "ідэнтыфікацыя ў новых медыя");

3. Форму заняткаў у выглядзе семінараў і воркшопаў, працы ў камандзе і пад кіраўніцтвам ментараў;

4. Распрацоўку вашых усласных медыя праектаў;

5. Выдатны час у супольнасці аднадумцаў і пражыванне ў прыгожай Вільні!

УВАГА! Вам не абавязкова мець сваю ідэю. Калі ў вас ёсць здольнасці да чаго-небудзь цікавага і канструктыўнага, то вы можаце дапамагчы іншым і супольна працаваць у камандзе! А там глядзіш і ў вас нешта цікавае народзіцца :) Удзел у праекце "Media Week" з'яўляецца платным. Кошт удзелу - 145 еўра.

Што ўваходзіць у кошт?

- Вы атрымаеце БЯСПЛАТНУЮ шэнгенскую візу на 7 дзён;
- Пражыванне і сняданак (3 ночы) у цэнтры Вільні;
- Уся адукацыйная праграма, уключаючы ўдзел адмыслова запрошаных гасцей і лектараў;
- Уся культурная праграма і team-білдынгі;
- Любая арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка, пошук патрэбных вам кантактаў для выканання вашага праекта.

Што не ўваходзіць у кошт?
Праезд і харчаванне.

Ёсць толькі 15 месцаў! СПЯШАЙЦЕСЯ!
Апошні дзень падачы заяўкі - 1 ліпеня!

Форма заяўкі тут

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Media Week в Вильнюсе в Вильнюсе. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Media Week в Вильнюсе»