24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас па 3D-графіці

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 чэрвеня аб 11-й гадзіне дня на АЗС “А-100” у Новым Двары пройдзе вулічны майстар-класс па 3D-графіці. Каманда сапраўдных прафесіяналаў стрыт-арту мастацкай студыі Zadelo будзе ствараць маштабны 3D-графіці-праект, які стане сапраўдным крэатыўным аздабленнем аўтазаправачнай станцыі “Новы Двор”.

Таксама ў праграме экспазіцыя партрэтаў ад беларускага мастака Сяргея Шчура і аўкцыён па продажы карціны Андрэя Меранкова “Атмасферны менуэт”. Сродкі ад продажу будуць накіраваны ў “Беларускі дзіцячы хоспіс”. Спецыяльна для дзяцей будзе арганізаваны творчы конкурс малюнкаў крэйдай “Запраўка будучыні” і аквагрым! Для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны прагулкі на верталёце! 

Нагадваем, што ўсе госці мерапрыемства маюць магчымасць зрабіць фотаздымак на фоне ЗD-малюнка і ўзяць удзел у фотаконкурсе “Выхадныя разам з “А-100” на розыгрыш каштоўных падарункаў ад “А-100”. Падрабязней пра конкурс чытайце ў афіцыйных групах кампаніі
https://vk.com/a100azs 
https://www.facebook.com/a100azs 
https://twitter.com/a100azs 

Сачыце за навінамі, хутка з’явіцца анонс!

Запрашаем Вас разам са сваёй сям’ёй па адрасе: Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82 – АЗС “А-100” №35 (знешняе кальцо МКАД, Чыжоўка). Размяшчэнне аўтазапраўкі на карце можна паглядзець тут

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно