24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Сам сабе «Амазон»: як пабудаваць інавацыйны гандаль у Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Aнлайн-часопіс “Ідэя” арганізуе публічную лекцыю аналітыка-даследчыка фірмы Euromonitor Вольгі Мурогавай “Сам сабе “Амазон”: як пабудаваць інавацыйны гандаль у Беларусі”.

Euromonitor International з’яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне эканамічных даследаванняў, кансалтынгу і рынкавай аналітыкі. Кампанія мае офісы ў розных кутках планеты і аналізуе больш за 80 краін свету. Даследчыкі кампаніі рыхтуюць разгорнутыя справаздачы для карпаратыўных кліентаў (аналіз канкурэнтаздольнасці, рынкавыя трэнды, краінавыя справаздачы, даследаванні перад паглынаннямі кампаній, маркетынгавыя даследаванні і г.д.). Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Лондане.

Вольга Мурогава працуе ў найбліжэйшым да Беларусі рэгіянальным філіяле Euromonitor у Вільні. Часопісу “Ідэя” Вольга раскажа пра найноўшыя трэнды ў сферы рытэйлу і гандлю ды іх уплыў на бізнес у Беларусі. Чым сёння цікавяцца пакупнікі? Як знайсці шлях да кішэні беларускага пакупніка? Ці можна сёння паспяхова змагацца з Alibaba і ASOS? Як увогуле інтэрнэт-гандаль змяняе наш свет і як гэтым карыстацца? І калі нарэшце нашыя пакупкі пачнуць прывозіць дроны? Вольга раскажа пра замежны досвед інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама паразважае, ці можна яго рэалізаваць у Беларусі.

Ад наведнікаў мы чакаем не менш цікавых пытанняў, якія можна будзе задаць таксама і падчас нефармальнай размовы за келіхам віна ў канцы падзеі.
Лекцыя адбудзецца ў пятніцу, 22 траўня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – http://goo.gl/forms/Qa1yKSYy6x
Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/1587521391536273/
Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event93562378

Пра часопіс “Ідэя”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно