24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «25 гадоў без СССР, ці Навошта Беларусі структурныя рэформы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Aнлайн-часопіс “Ідэя” арганізуе першае ў Беларусі публічнае мерапрыемства з удзелам Міжнароднага валютнага фонду. Спікер – старшы пастаянны прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Джэймс Роўф, які выступіць са справаздачай “25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ”.

Джэймс Роўф завітае ў Мінск з Варшавы, дзе ён працуе ў рэгіянальным офісе МВФ, які займаецца эканамічнымі даследаваннямі і аналітыкай па краінах цэнтральнай і ўсходняй Еўропы, уключна і з Беларуссю. Спадар Роўф прэзентуе справаздачу МВФ “25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ”. У прыватнасці, ён спыніцца на гісторыі эканамічнага развіцця краінаў былога сацыялістычнага лагера ў 90-ыя гады і распавядзе пра тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца цяпер.

Чаму адны краіны дабіліся вялікіх поспехаў, а іншыя – не? Якія праблемы ёсць сёння ў эканоміцы Беларусі і як навучыцца іх вырашаць на прыкладах суседзяў? Ці ёсць у Беларусі перспектывы на еўрапейскім рынку? Як “сацыяльнасць” дзяржавы можа дрэнна ўплываць на эканамічны рост? Чаму Беларусь – апошняя посткамуністычная краіна, якая не скончыла прыватызацыю, і ці гэта так дрэнна? Як МВФ дапамагае Беларусі? Аб гэтым спадар Роўф неўзабаве распавядзе на сустрэчы.

Узяць удзел у спатканні запрашаюцца беларускія аналітыкі, даследчыкі, выкладчыкі, прадстаўнікі экспертных колаў, ураду, медыяў, дыпламаты, а таксама зацікаўленая грамадскасць.

Аб спікеры

Джэймс Роўф (James Roaf) - старшы прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (Senior Regional Resident Representative at IMF Regional Office for Central and Eastern Europe). Працуе ў МВФ 17 гадоў, у мінулым займаў пасаду старшыні аднаго з аддзелаў дэпартамента стратэгіі, палітыкі і перагляда МВФ (Division Chief at Strategy, Policy, and Review Department), яшчэ раней быў прадстаўніком МВФ у Балгарыі. У асноўным займаецца эканамічнымі даследваннямі, але, паміж іншым, з’яўляецца аўтарам справаздачы “Карупцыя ў Расіі”, якую ён напісаў яшчэ ў 2000 годзе. Зараз жыве ў Варшаве.

Аб МВФ

МВФ - міжнародная арганізацыя, створаная ў 1945 годзе для назірання за глабальнай фінансавай сістэмай і макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-чальцоў, стабілізацыі міжнародных абменных курсаў, стымулявання гандлю і дапамогі экамаічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчаная ў Вашынгтоне (ЗША).

Беларусь атрымлівала дапамогу МВФ у 1993, 1995, 2009 і 2010 годзе, апошні раз у памеры 3,5 мільярдаў даляраў. У гэтым сакавіку дэлегацыя МВФ наведала Беларусь для абмеркавання новай праграмы крэдытавання. Тады прадстаўнік МВФ сустрэўся з прэм'ер-міністрам Кабяковым, старшынёй нацбанка Калаурам і іншымі чыноўнікамі.

Аб “Ідэі”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно