3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Імперыі выяў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Лекция

4 снежня 2014 года а 19-ай гадзіне ў конферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва  адбудзецца лекцыя культуролага, незалежнага куратара, пісьменніка Веры Тольманн (Берлін, Германія) «Імперыі выяў».

Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Республіцы Беларусь.

Dron-тэхналогіі, выявы, якія смадэліраваны кампутарам (CGI images) і шырока распаўсюдзіліся, інфармацыя, якая стала даступнай шырокай грамадскасці, дзякуючы Эдварду Сноўдэну (E. Snowden) – усе гэтыя і іншыя факты акупацыі нашага прыватнага і паўсядзённага жыцця рознымі гаджэтамі і тэхналогіямі вымушаюць нас крытычна ставіцца да гэтых тэхнічных навінак. Гэта той выпадак, калі ўмовы фарміруюць змест.

У грамадстве, чыя эканоміка выявы патрабуе бачнасці (Face Time, Skype video, праграмнае забеспячэнне для распазнання твару і дадаткаў, такіх як Snapchat), ідэальна сканструяваныя іміджы фарміруюць новыя імперыі рухомых карцінак. Напрыклад, кампанія Google выпусціла высока эстэтычныя карцінкі-застаўкі сваіх серверных ферм (server farms), як прыклад штучнай празрыстасці. Станоўчы эфект гэтых сгенераваных выяў у высокім вызначэнні ў тым, што яны могуць быць лёгка апазнаны як прадукты капіталізма. Такім чынам, капіталізм і яго эфекты ўздзеяння таксама становяцца прадметамі крытыкі.

Як мастакі реагіруюць на гэтыя выклікі? З пазіцыі сцвярджэння ці адмены? Што можна ўбачыць за рэпрэзентацыяй тэхналогіі? Як мастакі адлюстроўваюць умовы вытворчасці і эканомікі выявы?

Вера Тольманн будзе абмяркоўваць гэтыя аспекты на прыкладзе наступных відэа-работ, якія ўзнімаюць пытанні працы, лічбавых дадзеных і візуальнай культуры:

Versions (2012) by Oliver Laric
All that is solid melts into data (2014) by Boaz Levin and Ryan Jefferey
Strada Fabricii (2010-11) by Cathleen Schuster and Marcel Dickhage
Lily's Laptop (2014) by Judith Hopf

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Лекцыя «Імперыі выяў» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Лекцыя «Імперыі выяў»»