24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя Крысціны Лоддэр: Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызму

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

10 кастрычніка 2014 года а 19.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў у межах цыклу лекцый “Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне”, арганізаваных сумесна з Лятучым універсітэтам адбудзецца лекцыя Крысціны Лоддэр (Велікабрытанія): “Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызму”.

Лекцыя прысвечана руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць Супрэматычную архітэктуру, а менавіта – новая роля авіяцыі, ўтапічныя імпульсы Рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.

Крысціна Лоддэр: брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента. Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно