24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Як разумець сучасную фатаграфію. Пытанне дакументальнасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 кастрычнiка ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у прасторы ЦЭХ адбудецца лекцыя Надзеi Шараметавай «Як разумець сучасную фатаграфію. Пытанне дакументальнасці». 

Надзя Шараметава — куратар, дырэктар Фонду «ФотаДэпартамент», адна з выкладчыц адукацыйнай праграмы «ФотаДэпартамент.Інстытут».

Здаецца, фатографы цяпер у двух «лагерах», якія не перасякаюцца. Першы дакладна ведае метады і шляхі, якімі вырашаюцца тыя ці іншыя практычныя задачы — стварыць часопісную фотагісторыю, зрабіць кнігу пра месца, горад, супольнасць, вызначыць канцэптуальную лінію (чытай — шаблон, кампаноўку ці ключ, які візуальна аб’яднае ўсе будучыя фатаграфіі), затым можна толькі мяняць герояў, месцы, набор прадметаў, дэкарацыі. Усё проста. Шлях відавочны, бо так рабілі да цябе, так сфармаваўся часопісны «фармат» ці жанравы канон «сучаснай» журналістыкі, дакументальнай і арт-фатаграфіі.

Другая група фатографаў, якія часцей называюць сябе artist (мастак), ствараюць штосьці, што бальшыні здаецца незразумелым і мала падобным на фатаграфію — кадруюць, камбінуюць, дадаюць і дэфармуюць, канструююць з адбіткаў ці ў лічбавай прасторы новую выяву, прыўносяць у яе новыя эфекты, якія імітуюць digital-асяроддзе, не баяцца спрасціць карцінку ці зрабіць яе абстрактнай дзеля чысціні канцэпцыі, будуюць штосьці ў прасторы выстаў, не здымаюць самі, а выкарыстоўваюць чужыя, знойдзеныя, архіўныя фотаздымкі. Для іх прыярытэтны не столькі сам здымак, колькі дзеянне ці водгук гледача, што ён стварае.

Насамрэч абодва «лагеры», самі таго не ведаючы, сыходзяцца ў адным пункце — у пытанні, якое цікавіць усіх практыкаў і мастакоў: якім чынам нам адчуць і паказаць стан сённяшняга дня, сённяшняга грамадства, свету і сябе ў ім? Як нам паказаць рэальнасць? Неразуменне, магчыма, упіраецца ў слова «паказваць», якім фатографы абодвух лагераў аперуюць, але разумеюць пад ім трохі розныя рэчы. Для першых прамое, «аб’ектыўнае» адлюстраванне рэчаіснасці, дакументаванне яе ў чыстым выглядзе з’яўляецца завучаным і зразумелым метадам. Для іншай лініі развіцця сучаснай фатаграфіі «паказваць» азначае выводзіць гледача на мяжу, дзе выява прарывае сваю літаральнасць і пераносіць гледача ў прастору «нідзе», дзе і адбываецца яго персанальная, глядацкая адпрацоўка, дзе ён усё разумее.

Пытанне, што стаіць сёння перад фатаграфіяй увогуле: як яна можа перавызначыць сваю дакументальнасць? Для гэтага яна пачынае выкарыстоўваць інструменты артхаўзнага кіно, бярэ штосьці з крызісу фармату часопісных публікацый, звяртаецца да тэорыі фатаграфіі і візуальных даследаванняў, да філасофіі ды гуманітарных дысцыплін, якія таксама разважаюць над гэтым пытаннем, каб знайсці новы вектар працы са сваёй асноўнай уласцівасцю — дакументаваннем рэальнасці. Ці больш правільна будзе сказаць: як фатаграфіі трэба зноў і зноў сумнявацца ў сваіх традыцыйных магчымасцях, прарываць іх, прызнаючыся ў сваёй разгубленасці, каб зноў і зноў знаходзіць шлях дэманстраваць, візуальна адлюстроўваць свой час.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно