24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас «Свая кнігарня — гэта кайф!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пасля леташняга майстар-класа “Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?” у Літаратурны Дом “Логвінаў” паступілі шматлікія просьбы паўтарыць навуку. Сёлета мы наважылі крыху пашырыць тэматыку: распавесці не толькі, як адкрыць сваю кнігарню і наладзіць яе працу, а таксама пра тое, як стварыць творчую (чытай – працоўную) атмасферу, ды падзяліцца, як насамрэч маецца насельнікам кнігарні ў эпіцэнтры культурнага жыцця

Такім чынам, 30 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ” ладзіць майстар-клас, у часе якога слухачы даведаюцца:
- як, шмат не думаючы, выбіраць каманду аднадумцаў
- як лічыць грошы прадпрыемства, нават калі іх няма
- як ладзіць свята кожны дзень і не страціць праз гэта розум і здароўе
- як навучыць стол Караткевіча лятаць і атрымаць з гэтага дывідыенты
- як кнігарам сябраваць з усімі, у тым ліку, з “планшэтным пакаленнем”

У майстар-класе возьмуць удзел:
Ігар Логвінаў, выдавец
Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”
Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”
Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома “логвінаЎ”

Удзел у майстар-класах – бясплатны. Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17

Запіс на майстар-класы – папярэдні. Да 29 верасня на электронную поштуlohvinaupress@gmail.com трэба даслаць звесткі з пазнакай “Запіс”. Звесткі ўключаюць імя і прозвішча слухача, яго культурніцкі досвед, пару сказаў пра матывацыю да ўдзелу ў майстар-класе, а таксама назву горада або вёскі, дзе бы ён хацеў адкрыць кнігарню ці іншую культурную ўстанову

Адрас правядзення майстар-класаў: Кнігарня логвінаЎ (Мінск, праспект Незалежнасці 37а)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно