24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Дыскусія «Вайна з далёкай шуфлядкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

28 чэрвеня 2014 года адбудзецца дыскусія пра Першую сусветную вайну з удзелам аўстрыйскага гісторыка, пісьменніка і перакладчыка МАРЦІНА ПОЛАКА.
Падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі сённяшняй Беларусі вяліся баявыя дзеянні; вялікая частка насельніцтва была закранута вайной. Аднак што захоўвае сёння пра Першую сусветную вайну наша калектыўная памяць? І што новага могуць нам расказаць пра яе прыватныя і дзяржаўныя архівы? Якія гісторыі пра Першую сусветную вайну расказвае нам дакументальная літаратура і наколькі яна можа рэпрэзентаваць гісторыю?
Адказы на гэтыя пытанні будуць шукаць разам фатограф і куратар Аляксей Шынкарэнка, стваральнік выставы «Беларусь у Першай сусветнай вайне» (2014, Нацыянальны гістарычны музей); гісторык, ганаровы архівіст Беларусі і знаўца гісторыі Мінска Уладзімір Дзянісаў і пісьменнік і перакладчык Марцін Полак.
Мадэратар дыскусіі – гісторык, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа» Аляксей Братачкін.
Сустрэча арганізавана Інстытутам імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з “Европейское кафе: открытое пространство Европы” і адбудзецца ў ЦЭХу (пр. Незалежнасці, 58, корпус 6) а 16-й гадзіне.
Марцін Полак нарадзіўся ў 1944 г. Вывучаў славістыку і ўсходнееўрапейскую гісторыю. Перакладчык з польскай (Рышард Капусцінскі, Анджэй Стасюк, інш.). Да 1998 г. працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка Spiegel у Вене і Варшаве.

Аўтар кніг: “Нябожчык у бункеры. Аповесць пра майго бацьку” (2004), “Імператар Амерыкі. Вялікія ўцёкі з Галіцыі” (2010), укладальнік кнігі “Ад Мінска да Манхэтэна. Польскія рэпартажы” (2006) і інш.

У 2011 годзе атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўклад у еўрапейскае ўзаемаразуменне.

Курыраваў праграму Лейпцыгскага кніжнага кірмаша “tranzyt”, прысвечаную літаратурам Польшчы, Беларусі і Украіны (2012-2014).

Дадатковая інфармацыя: Вера Дзядок (017) 2377119

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно