24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Адукацыйная праграма ад AD.NAK

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30
Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,
Тэма: “Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў”. Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

10.30-11.30
Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),
Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

11.30-12.30
Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius
Тэма: Planning with value

12.30-13.30
Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на AD.NAK!
Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015

13.30-14.30
Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА “Аліварыя”
Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

14.30-15.30
Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст
Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

15.30-17.00
Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)
Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom “Дзеці”.

Дадатковая інфармацыя: +375 29 177-01-21, +375 29 755-14-34, е-mail: adnak@budzma.org.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно