3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя вулічнага мастака Мікіты Nomerz

Мероприятие в этом городе уже прошло

23 лістапада  а 17.00 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва  ў рамках праекта SIGNAL пройдзе публічная лекцыя вулічнага мастака Мікіты Nomerz (Ніжні Ноўгарад, Расія) і яго прэзентацыя дакументальнага фільма пра расійскага вулічнага мастака Паўла Пухава (Паша183).

Мікіта стаў сусветнавядомым дзякуючы свайму праекту "Жывыя сцены", падчас якога ён ператварае гарадскія аб'екты ў пацешных персанажаў. Мастаку падабаецца ўзаемадзейнічаць з формамі гарадскіх аб'ектаў, фактурай, гісторыяй. А напаўненне гарадскіх пустэч ён лічыць адной з асноўных функцый.

Падчас лекцыі мастак раскажа пра свае праекты, вопыт, падарожжа і бачанні прасторы горада з пункту гледжання вулічнага мастацтва.

Дакументальны фільм пра расійскага вулічнага мастака Паўла Пухаў (Паша183).

Павел Аляксандравіч Пухаў, больш вядомы пад псеўданімам Паша183 або P183 на Захадзе, стаў легендарным пасля сваёй раптоўнай смерці ва ўзросце 29 гадоў гэтай вясной. На працягу 16 гадоў Паша ствараў арт-аб'екты і маляваў на сценах у розных кутках Масквы і іншых гарадах. Доўгі час праекты Пашы заставаліся без належнай увагі і толькі ў апошнія некалькі гадоў пра Пашу загаварылі і раптам убачылі яго працы. Нягледзячы на нечаканую пільную ўвагу грамадства, сусветнае прызнанне, Паша застаўся зусім простым і шчырым, як і яго працы. Творца быў вельмі актыўным мастаком, і ўсю сваю энергію, увесь свой час і сілы ўкладваў у любімую справу і за гэтыя гады паспеў зрабіць вельмі многае. Пры жыцці Павел хаваў свой твар ад СМІ і абывацеляў, а быў вядомы сваімі арыгінальнымі арт аб'ектамі ў гарадской прасторы. Павел Пухаў быў гарадскім рамантыкам і сваёй дзейнасцю спрабаваў зрабіць свет лепш і больш добрым. Жыццё Пашы183 - гэта барацьба супраць абыякавасці і чэрствасці. Сам Паша ў адным з інтэрв'ю кажа, што, “добра, калі чалавек не пойдзе біць вітрыны, але калі прачытае хаця б “Вайну і мір”, значыць, ён зразумеў мой мэсэдж”.

Гэты фільм, па сутнасці, не з'яўляецца такім, таму што ў ім няма сюжэту, драмы, запалу, а герой усяго адзін - вулічны мастак Паша 183 - задуменны, разважлівы, сумленны і наіўны, такі, якім мы яго будзем памятаць заўсёды. Зборнік відэа-матэрыялаў прысвечаны філасофіі творчасці Пашы за апошнія 8 гадоў і ўключае ў сябе некалькі тэлесюжэтаў, інтэрв'ю, запісы лекцыі ў Парыжы, асабістыя архівы, і, вядома ж, тыя кадры, якія Паша запісваў сам, фіксуючы працэс стварэння сваіх работ. .

Прэм'ера фільма адбылася 11 красавіка 2013 г. у дзень 30-годдзя мастака ў шэрагу гарадоў СНД. Дакументальны фільм у Мінску прадставіць сам аўтар - мастак і сябар Паўла Пухава - Мікіта Nomerz з Ніжняга Ноўгарада. 

Працягласць фільма: 43 хвіл. Расія, 2013г.

Кошт квітка на мерапрыемства: 12.000 руб.

288-24-68 аддзел выставак 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию Лекцыя вулічнага мастака Мікіты Nomerz в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Лекцыя вулічнага мастака Мікіты Nomerz»