24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Правінцыя цела

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Лекцыя "Правінцыя цела" у межах выставы BY NOW. 

Аляксандр Веледзімовіч (фатограф, кіраўнік праекта Віцебскія Фотамайстэрні)

Аляксандр у лекцыі-прэзентацыі закране дзве тэмы. Па-першае, Аляксандр распавядзе пра маладых віцебскіх фатографаў, такіх як Кацярына Смурага, Таццяна Лісоўская, Таня Агаджанян, Ігар Гігауры, Лера Пішчук, Юля Жураўская і інш. Таксама ў рамках гэтай тэмы паразважае пра з'яўленне "інфармацыйнага шуму" вакол Віцебскай Фатаграфіі. У тым ліку, паспрабуе вызначыць яе "візуальны характар".

З іншага боку, Аляксандр распавядзе пра Віцебскія Фотамайстэрні - яго асабістую ініцыятыву, якая актыўна працавала з чэрвеня 2010 г. да траўня 2011 г. (праходзілі лекцыі, прэзентацыі, кінапаказы). Пасля траўня 2011 ў Фотамайстэрні  перыядычна праводзіліся разавыя мерапрыемствы, прысвечаныя фатаграфіі. На дадзены момант у межах Фотамайстэрняў праходзяць толькі курсы базавага ўзроўню. У планах запуск больш складанага курса аб працы над праектамі і бясплатных лекцый па гісторыі фатаграфіі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно