24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем на майстар-класы “Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?”

Беларуская літаратура цяпер на пад’ёме – засталося распавесці пра гэта беларусам.
3 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ” ладзіць майстар-класы, падчас якіх слухачы даведаюцца:
- як знайсці прастору пад кнігарню і нікому яе не аддаваць
- як квітнее сучасная кнігарня з нулявым бюджэтам на рэкламу
- як прасоўваць беларускую літаратуру, калі ніхто не чытае (і асабліва – беларускія кнігі)
- як ладзіць літаратурныя імпрэзы, калі людзям не да літаратуры

У майстар-класах возьмуць удзел:
Ігар Логвінаў, выдавец, заснавальнік кнігарні “логвінаЎ”
Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”
Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”
Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ”

Удзел у майстар-класах – бясплатны.
Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17.

Запіс на майстар-класы – папярэдні. На электронную пошту
lohvinaupress@gmail.com калі ласка, дашліце вашу заяўку з пазнакай “Запіс”.
У самой заяўцы напішыце вашае імя, ваш культурніцкі досвед, а таксама назву горада або вёскі, дзе вы бы хацелі адкрыць кнігарню.

Адрас правядзення майстар-класаў:
Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр.Незалежнасці 37а)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно