24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Святочны вечар на музеі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 14 мая 2011 года а 16 гадзіне на музейнае мерапрыемства "Святочны вечар на музеі".
 
Далёка за межамі краіны беларусы вядомы сваёй гасціннасцю і шчырасцю. З чыстым сэрцам сустракаюць яны людзей з розных краін. Таму і едуць да нас з усяго свету з музыкай і танцамі, жартамі і песнямі, каб праз творчасць і мастацтва пасябраваць з нашай краінай і яе жыхарамі на доўгія гады.

Цёплым майскім вечарам напярэдадні Міжнароднага дня музеяў прадстаўнікі розных культур завітаюць у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, дзе адбудзецца мерапрыемства "Святочны вечар на музеі". Яскравыя выступленні прадстаўнікоў розных культур – украінцаў, карэйцаў, палякаў, якія жывуць на Беларусі і мілагучныя беларускія песні, вясёлыя прыпеўкі ды скокі аб’яднаюць усіх у вялікае кола сяброў.

Падчас свята кожны наведвальнік зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея і зрабіць незабыўныя фотаздымкі з удзельнікамі свята, а за дадатковую плату набыць сувеніры ад народных майстроў, а таксама смачна падсілкавацца ў Карчме.

Чакаем Вас на свяце "Святочны вечар на музеі", прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў 14 мая 2011 года а 16 гадзіне ў Беларускім дзяржаўнвым музеі народнай архітэктуры і побыту!

Кошт квіткоў для дарослых – 6 300 руб.,
для вучняў, навучэнцаў ССВУ і студэнтаў ВНУ – 3150 руб.,
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
 
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 19.00. Каса працуе з 10.00 да 18.20.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Мерапрыемства "Святочны вечар на музеі адбудзецца пры любым надвор’і !

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пакідае за сабою права замены эпізодаў мерапрыемства.
 
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15; 14:55; 15:05 - да прып. "Музей»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно