3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Святочнае мерапрыемства да дня музеяў «Святло ў вакне»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

14 мая 2011 года з 1400 да 2400 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца святочнае мерапрыемства "Святло ў вакне", прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў.

Першымі музей прыме ўдзельнікаў заключнага канцэрта ІІ фестывалю юных талентаў "Сымонкавы нашчадкі", які збярэ выхаванцаў музычных школы Міншчыны. Свята стала магчымым дзякуючы ініцыятыве Дабрачыннага савета пры музеі Якуба Коласа.

Працягам свята стане акцыя "Званы Вялікай Перамогі", прысвечаная 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе якой адбудзецца прэзентацыя зборніка "Защитники родной страны" выдавецтва "Энцыклапедыкс".

У рамках "Ночы музеяў – 2011" пройдзе адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў музея "Наш Мінск старадаўны, прыгожы, магутны і слаўны", прымеркаванай да 90-годдзя прыезду Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў горад Мінск. Увагу наведвальнікаў, безумоўна, прыцягне выстаўка нумізматычнай калекцыі слыннага калекцыянера з радзімы Якуба Коласа, старшыні Дабрачыннага савета пры музеі Якуба Коласа А. В. Грэкава.

У 2011 годзе ў музеі стартаваў праект "Мы родам з СССР", які прысвечаны яркім прадстаўнікам краін постсавецкай прасторы. Пры непасрэднай падтрымцы адпаведных таварыстваў дружбы і культурных сувязей праходзяць літаратурна-этнаграфічныя вечары, мэта якіх – прапаганда нацыянальнай культурнай спадчыны краін з былых рэспублік Савецкага Саюза праз паэтычнае слова і музыку, народныя традыцыі, жывы міжкультурны абмен. На "Ночы музеяў – 2011" у Доме Коласа ў рамках ўзгаданага праекта пройдзе канцэртная праграма "Сяброўства вузы кроўныя": прэзентацыя Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства "Айастан" і Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Татара-башкірская культурная спадчына "Чышма". Падчас мерапрыемства адбудуцца выступленні фальклорнага армянскага ансамбля "Эрэбуні" (мастацкі кіраўнік Рузана Аванесян) і фальклорнага татара-башкірскага ансамбля "Лейсан" (мастацкі кіраўнік Гульсіна Аброськіна), а таксама пройдзе прэзентацыя нацыянальных вырабаў, сувеніраў, страў нацыянальнай кухні.

Сапраўднай аздобай вечара стане дабрачынны канцэрт "Шэдэўры еўрапейскага барока" ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, таленавітага арганіста, клавесіста, дырыжора з Пецярбурга, які добра вядомы мінскай публіцы па працы з Дзяржаўным Камерным аркестрам, ансамблем "Класік-авангард" і ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У праграму канцэрта музыкі ўключылі творы кампазітараў XVII–XVIII стст. – такіх як Г. Ф. Тэлеман, І. Г. Гольдберг, А. Скарлаці, Г. Ф. Гендэль і інш. Усе сродкі ад канцэрта будуць накіраваны на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Якуб Колас. Роздум" для ўстаноўкі на мемарыяльнай сядзібе музея.

Заключным акордам ночы стане адкрыццё рэтра-танцпляцоўкі ў стылі 1950-х гадоў "Ноч стыляг" з удзелам гурта "Crazy Steaks" (сайкабілі) і Лёхі Чыканаса (кактус-бугі).

Праграма святочнага мерапрыемства "Святло ў вакне"


14.00 – 16.30
Заключны канцэрт ІІ фестывалю юных талентаў Міншчыны "Сымонкавы нашчадкі"

18.00 – 19.00
- Акцыя "Званы Вялікай Перамогі" да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны (прэзентацыя зборніка "Защитники родной страны" выдавецтва "Энцыклапедыкс").
- Адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў "Наш Мінск старадаўны, прыгожы, магутны і слаўны" (да 90-годдзя прыезда Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г. Мінск).
- Дэманстрацыя нумізматычнай калекцыі старшыні Дабрачыннага савета пры музеі Якуба Коласа, вядомага калекцыянера з малой радзімы паэта А.В. Грэкава.

19.00 – 21.00
"Сяброўства вузы кроўныя": Канцэртная праграма ў рамках праекта "Мы родам з СССР" Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства "Айастан" і Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Татара-башкірская культурная спадчына "Чышма": выступленні фальклорнага армянскага ансамбля "Эрэбуні" (мастацкі кіраўнік Рузана Аванесян) і фальклорнага татара-башкірскага ансамбля "Лейсан" (мастацкі кіраўнік Гульсіна Аброськіна); прэзентацыя нацыянальных вырабаў, сувеніраў, страў нацыянальнай кухні.

Падчас прэзентацыі нацыянальна-культурных аб’яднанняў будзе праводзіцца бяспройгрышная латарэя.

21.00 – 22.00
Дабрачынны канцэрт "Шэдэўры еўрапейскага барока" ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, таленавітага арганіста, клавесіста, дырыжора з Пецярбурга. Усе сродкі ад канцэрта будуць накіраваны на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Якуб Колас. Роздум" для ўстаноўкі на мемарыяльнай сядзібе музея.

22.00 – 24.00
Рэтра-танцпляцоўка ў стылі 1950-х гг. "Ноч стыляг" з удзелам гурта "Crazy Steaks".

Фото: www.expo66.ru

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Святочнае мерапрыемства да дня музеяў «Святло ў вакне» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.