3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Дударскі фэст-2011»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

Юбілейны "Дударскі фэст-2011" адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча). У адпаведнасці з пажаданнямі слухачоў у 2011 г. будзе працягнуты эксперымент сумяшчаць імправізацыйнае выкананне на дудзе з DJ.

Праграма фэста:

12 траўня
19.00 - Канцэрт у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).
На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госьці - удзельнікі гурта Hedningarna. Квіткі: 20 000 – 30 000.
Даведкі: 29 6490888

13 траўня
19.00 - Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21).
Даведкі: 29 6490888.
Квіткі: 25 000 – 40 000.

14 траўня
Канферэнцыя "Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы" (хутар Барок, Валожынскі раён). У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн.
Абмежаваны доступ па папярэдняй замове праз e-mail: zsasnouski@tut.by

15 траўня. Апошні канцэрт у клубе Рэактар!
18.00 - Канцэрт у клубе "Рэактар" (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь). Спецыяльныя госць - Open Folk (Польшча).
Конкурс імправізацый з DJ Паўлам Балцэвічам.
Квіткі: 20 000 – 40 000.
Даведкі: 29 6490888.

Hedningarna
Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Hedningarna часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт, які грае сумесь электроннай і рок музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.

Fidelius
Нямецкі гурт складаецца з трох чалавек, якія з дапамогай старых музычных інструментах (дудэльзакаў, шалмеяў, фідэляў, барабанаў, цыстраў) граюць старадаўнюю нямецкую музыку. Музыкі шукаюць забытыя песні ў бібліятэках і потым прапануюць іх публіцы. Фідэліусы працуюць над перакладамі старых песен нямецкіх сорбаў (мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую).

Open Folk
Гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі. Быў заснаваны ў 1987 годзе ў Польшчы. У рэпертуары – свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, Рэнесанса і Барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Выкарыстоўвае старадаўнія інструменты розных краін свету: флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, клавесін, лютні, перкусіі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Дударскі фэст-2011» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.