24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гурты «HandmadE» і «КальЯн»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пасьля пасьпяховага канцэрта «Тузін. Unplugged» інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» вырашыў працягнуць свой новы праект, каб паказаць самыя цікавыя беларускамоўныя каманды ў новай якасьці. 20 траўня ў клюбе «Графіці» свае экслюзіўныя праграмы прадставяць прыхільнікі ўрбаністычнага рэгі і джаз-року — гурт HandmadE і героі гарадзенскага андэграўнду — гурт «КальЯн», якія выступяць у Менску ўпершыню за 13 гадоў.

Лідэр гурта «КальЯн» Алесь Дзянісаў кажа, што ніколі не імкнуўся скарыць горад-герой Менск. Яго каманда ўжо даўно мае культавы статус у роднай Горадні і суседняй Польшчы, але ў беларускай сталіцы апошні раз выступала ажно ў 1998 годзе ў клюбе «Рэзэрвацыя», дзе прадставіла песьні з свайго дэбютнага электрычнага альбома «У краіне цудаў». У тым жа годзе «КальЯн» перамог на фэстывалі «Басовішча», выдаў яшчэ чатыры альбомы, напісаў сваю галоўную песьню — «Радыёактыўны сьнег» і прыпыніў сваю дзейнасьць. У 2011 годзе «Кальян» вярнуўся з новым дыскам «Антыпазытыў». Адмыслова для выступу «Тузін. Unplugged» гардкор-фольк-панк гурт рыхтуе свой акустычны сэт. Уяўленьне пра іх камэрнае гучаньне можна скласьці паводле песьні «Кранштат», якая ўвайшла бонусам у іх апошні альбом. Алесь Дзянісаў кажа, што мае намер і надалей паралельна працаваць з акустычным праектам і зьбіраецца запісаць альбом на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай, якая ўжо дала на
гэта згоду.

Гурт HandmadE з Менску, але таксама выступае тут рэдка. 20 траўня яны дадуць першы сур’ёзны клюбны канцэрт у сталіцы. Музыкі больш граюць у Вільні, Варшаве і на карпаратывах. Апошні раз гурт выступаў у сакавіку, на адкрыцьці буйнога гандлёвага цэнтру «Эўропа». І, як ні дзіўна, некалькі разоў наведваўся на беларускае тэлебачаньне — у праграмы тэлеканалу АНТ «Кухня» і «Эстрадны кактэйль». Музыкі некалі ўжо бралі удзел у «тузіноўскай» імпрэзе ў 2009 годзе. Тады каманда на чале зь Яўгенам Валошыным звалася Jab Club. Яны нарабілі ў чарце немалы розгалас, калі тройчы ўздымаліся на першую прыступку зь песьняй «Вуліца дым». Потым склад гурта абнавіўся, да Яўгена Валошына
далучыліся такія музыкі, як гітарыст гурта Neo Андрэй Маркуц і басіст Svet Boogie Band Ціхан Золатаў. Летась ужо пад новай назвай HandmadE і ў абноўленым складзе прадставілі ў «Тузіне Гітоў» сваю новую песьню «Постмадэрнізм». Неўзабаве ў чарце будзе іх новы гіт. На «Тузін. Unplugged» гурт сыграе ў поўным складзе: бубны, бас, акардыён і дзьве гітары. «Будзем граць экспэрымэнтальную, але нясумную музыку. Ад нас чакайце акустычна-рокавага гучаньня, экспэрымэнтаў з паэзіяй і элемэнтаў дыска», — кажа вакаліст HandmadE.

Весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».

Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі».

Канцэрт пачнецца ў 19:00 20 траўня ў менскім клюбе «Графіці» (зав.Калініна, 16).
Кошт квітка — 20 000 руб. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасьць месцаў абмежаваная!

Тэлефоны для даведак:
(029) 613-95-06
(029) 270-11-15
(029) 17-999-18
(029) 77-999-18

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно