3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Вербніца»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту працягвае знаёміць з традыцыямі нашых продкаў і запрашае 17 красавіка 2011года прыняць удзел у музейным мерапрыемстве «Вербніца», якое пачнецца а 13 гадзіне і працягнецца да 14.30.

Вербніца, або Вербная нядзеля, - рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Іісуса Хрыста, Які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Пад час сустрэчы яны кідалі Хрысту галінкі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна першая перад усімі дрэвамі пачынае сваё цвіценне. Да маладой вярбы ставіліся як да свяшчэннага дрэва. Яе галінкі неслі ў храм, каб асвяціць. Затым прыносілі да дому і выконвалі з імі шэраг рытуальных дзеянняў, якія сімвалізавалі адраджэне новага жыццёвага цыкла. Нашы продкі верылі, што асвечаная вярба здольна дапамагчы чалавеку захаваць здароў'е і спрыяць добраму ўраджаю.

17 красавіка 2011 года , на «Вербніцу», на тэрыторыі музея вас чакае:
- майстар-класы па ўпрыгожванню галінак вярбы;
- асвяшчэнне галінак вярбы пад час святочнага набажэнства ў помніку народнай архітэктуры Пакроўскай царкве XVIII стагоддзя;
- удзел у абрадзе асвячэння вярбой агародаў разам з гаспадарамі музейных сядзіб;
- знаёмства з традыцыйнымі ўяўленнямі славян аб магічных уласцівасцях вярбы.

Кошт квіткоў для дарослых – 6 300 руб., для студэнтаў, навучэнцаў і вучняў – 3 150 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:
- наведванне карчмы
- пабыцце сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.30.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Свята "Вербніца" адбудзецца пры любым надвор’і !

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі.

Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. "Музей".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Вербніца» в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.