Упершыню на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адзін з лепшых скрыпачоў Беларусі Арцём Шышкоў і выдатнейшы віаланчэліст Іван Карызна.
Арцёму Шышкову – 25. Ігры на скрыпцы пачаў вучыцца ў 5 год, а ў 8 ужо іграў з аркестрам як саліст. За апошнія 15 год Арцём стаў лаўрэатам 11 міжнародных конкурсаў у Чэхіі, Літве, Германіі, Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне і Аўстрыі. Арцём – стыпендыянт Фонда Уладзіміра Співакова, фонда “Новыя імёны”, фонда “Рускае Выканаўчае Майстэрства”.
P.S. Адмыслова для Арцёма на адзін з яго мінскіх канцэртаў была прывезена скрыпка Страдывары. Арцём іграў, а каля яго стаяў міліцыянер, які ахоўваў ні то скрыпку, ні то музыку, ні то іх абодвух…
Івану толькі 17, а ён ужо лаўрэат 7-мі міжнародных конкурсаў. Выступае як саліст з аркестрамі “Виртуозы Москвы” і “Musica Viva”. Уражвае геаграфія яго гастрольных паездак: Расія, Бельгія, ЗША, Бахрэйн, Галандыя…
Іграе на віаланчэлі французкага майстра Бернардэля (Парыж, 1867).
19 чэрвеня на сцэне РТБД вечар класічнай музыкі.
У праграме:
М. Равэль. “Саната для скрыпкі і віаланчэлі”.
Г. Касада. “Сюіта для віаланчэлі сола”.
Э. Ізаі. “Саната для скрыпкі сола №3 “Балада”.
З. Кодаі. “Дуэт для скрыпкі і віаланчэлі”.
Для вас іграюць Арцём Шышкоў (скрыпка) і Іван Карызна (віаланчэль).
Кошт квіткоў – 15.000
Тэлефон для даведак – (017) 286 70 21; (044) 754 27 37.