24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Тэатральныя дэманы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk з нагоды прэзэнтацыі кнігі Ільлі Сіна.

Ільля Сін (шэпты і крыкі)
Павал Вайніцкі (аэраскульптура)
Яўген Рагозін (саўнд-дызайн)
Сяргей Каласоўскі (real video)

Спэцыяльныя госьці: Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Зьміцер Вішнёў, Roomdark.

1 красавіка, галерэя Ў, 19.00. Уваход вольны.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Беларскага калегіюму.

Інфармацыя пра ўдзельнікаў:
Павал Вайніцкі. Яркі прадстаўнікоў беларускага "кантэмпарары арт", аўтар ці ня самых запамінальных выставачных "хітоў" свайго пакаленьня (такіх, як аўтапартрэт у выглядзе клеткі з жывой птушкай альбо бюст з бульбы). Падчас акцыі літаральна на вачах у публікі будзе створаная новая скульптура - з дапамогай не разца, але кампрэсара.

Яўген Рагозін aka Planet N. Вэтэран айчыннай экспэрымэнтальнай электроннай сцэны, які цікавіцца жыцьцём іншаплянэтных арганізмаў на чужароднай для іх плянэце Зямля. Шызоідныя аўдыякаляжы для дадзенага праекту былі натхнёныя доўгатэрміновай працай аўтара на ніве беларускай кінавытворчасьці.

"Тэатральныя дэманы". "Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць..." (з анатацыі да кнігі).

Рэальнае відэа. Зьмест гэтага паняцьця будзе высьветлены непасрэдна падчас акцыі.

Прэс-рэліз ад выдавецтва "Галіяфы".

Кнігу Іллі Сіна можна назваць адной з галоўных неспадзяванак беларускай літаратуры апошняга часу. Аўтар змяшчае свае фантасмагарычныя сюжэты ў дэкарацыі сучаснай Беларусі, умела спалучаючы наватарскае, у нечым нават радыкальнае пісьмо з такой небескарыснай якасцю, як "чытэльнасць". У адрозненне ад многіх іншых "нетрадыцыйных" твораў, "Тэатральныя дэманы" праглынаюцца на адным дыханні, пакідаючы па сабе цэлы шквал супярэчлівых пачуццяў.

– Уявіце сабе, што б здарылася, калі б Кафка начытаўся Сарокіна, – фантазіруе вядомы крытык Зміцер Серабракоў. – Мабыць, нешта падобнае да "Тэатральных дэманаў".

Аўтар умее здзіўляць чытача. У кнізе шмат нечаканых хадоў і экстравагантных ворбразаў. У прыватнасці, па яе старонках боўтаюцца нейкія дзіўныя энакспаты – гібрыды чалавека з раслінай, якія згадваюцца толькі ў множным ліку, а адзін з першых раздзелаў – дыялог паналагаанатамаў, якія ўскрываюць труп істоты, падобнай да Карлсана. Тым не меней, за гэтымі трагікамічнымі "выкрунтасамі" паглядаюцца рэальныя экзістэнцыйныя праблемы. Можна сказаць, што імі прасякнуты кожны радок кнігі. Аўтар знаходзіць свой спосаб выказвання на вечныя тэмы – і гэты спосаб вельмі неардынарны.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што прэзентацыя гэтай незвычайнай кнігі будзе мець незвычайны фармат. Дзея спалучыць у адно такія розныя віды мастацтва, як літаратура, перформанс, музыка, відэа і нават скульптура!

Ілля Сін ужо пазваў перформанс "Тэатральныя дэманы" на фестывалях у Брно, Кракаве і ў славенскім замку Штаньель. У Мінску фрагменты тых выступаў будуць злучаныя ў адно і дапоўненыя новымі – дзякуючы ўдзелу ў гэтым сумесным праекце аднаго з самых адметных беларускіх мастакоў новага пакалення Паўла Вайніцкага.

Коратка пра аўтара. Аўтарская біяграфія Іллі Сіна змяшчае толькі адно слова: "Існуе". Тым не меней, нам удалося даведацца і яшчэ некалькі дэталяў яго CV. Ён з’яўляецца аўтарам кніг трансгрэсіўнай прозы "Ільля Сін памёр", "0", "Сапсаваныя лялькі", заснаваў групу экзістэнцыйнай клаўнады "Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці" і нават з’яўляецца лаўрэатам альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміі за 1999 год, уручанай па ініцыятыве Міхася Баярына.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно