3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Барды»: канцэрт аўтарскай песні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Шансон

Росквітам беларускай бардаўскай песні называюць 80-я гады, калі зазьялі імёны Алеся Камоцкага, Сяржука-Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Вальжыны Цярэшчанкі. У 90-х зьявіліся новыя імёны, узмацнілася сувязь бардаўскай песьні з папулярным рок-жанрам (Зьміцер Сідаровіч стварыў гурт «Камэлот», а Эдуард Акулін пакінуў гурт «БАСКІ» і г.д.). А некаторыя артысты здолелі нават сумяшчаць жанры, таленавіта праяўляючы сябе і ў рок-музыцы, і ў бардаўскай песьні, як, напрыклад, Андрэй Плясанаў.

31 сакавіка ў малой залі канцэртовага комплексу «Мінск» (ст. мэтро «Першамайская») адбудзецца міні-фэстываль бардаўскай песьні, які мусіць давесьці публіцы, што жанр яшчэ рана сьпісваць з рэестраў сучаснай культуры. У ім возьмуць удзел сапраўдныя зоркі, якіх слухачы ведаюць і цераз жывыя канцэрты, і з дыскаў: Зьміцер Бартосік, Андрэй Плясанаў, Сяржук Сокалаў-Воюш.

Бартосік: Ягонае імя ўпершыню зазьзяла яшчэ ў савецкія часы, калі ён стаў галоўным лаўрэатам фэстывалю «Аршанская бітва'92». Пра юны талент адразу стала пісаць сур'ёзная рэспубліканская прэса, песьні трапілі ў выдавецкі фармат на касэтах, гучалі па радыё, TV. Сёньня ж на ягоным рахунку ня толькі шматдзетная сям'я, але й кніга прозы «Чорны пісталет» ды два аўтарскія CD-альбомы «Ґандураскі сэрыял», «Дарога на Вільню», удзел у шматлікіх калектыўных складанках («Беларускі ґлёбус», «20 гадоў – 20 гітоў», «Вольныя песьні» ды інш.).

Плясанаў:. Гэта ня толькі бард, але й знакаміты мастак, прафэсыйны кінарэжысэр, які яшчэ з канца 60-х захапіўся рок-н-ролам, быў арґанізатарам першых біт-фэстаў у Менску, массы рок-гуртоў. У сур'ёзнай фанаґрафіі выявіўся толькі ягоны «P.L.A.N.», які мае ажно шэсць паўнафарматных альбомаў, прафэсыйныя кліпы, канцэртовыя запісы. Творы з адмысловага акустычнага цыклю «Piosenki samotnego licvina» (2CD) гэтага караля клясычнага бел-рытм-энд-блюзу таксама траплялі пад увагу выдаўцоў рамантычнай бардаўскай акустыкі, але пералічваць кружэлкі-складанкі з удзелам «P.L.A.N.» не выпадае, бо іх лік ужо перакрочыў два дзясяткі. Ня раз Андрэй Плясанаў прадстаўляў беларускую песьню і на міжнароднай арэне – на музычных фэстывалях у Польшчы, Украіне, Расеі, на асабістых канцэртах у Турцыі, Эґіпце, Тайляндзе.

Сяржук Сокалаў-Воюш: Зорны час гэтага наваполацкага барда прыпадае на тыя самыя леґендарныя 80/90-я гады, калі дыскаў яшчэ не было, затое кожную песьню за гонар мелі ведаць тысячы маладзёнаў, а асабіста слухаць барда (то ў Менску, то ў Вільні, то ў Беластоку) зьязджаліся фаны з усіх навакольных гарадоў і мястэчак. Затое ў чужым выкананьні выдаваліся ягоныя песьні ў Амэрыцы, Канадзе, Польшчы. Потым настаў час зусім не палітычнай эміґрацыі, калі Сяржук на банальным беларускім Купальлі пад Вязынкай пазнаёміўся з амэрыканскай беларускай і стварыў гэткую заакіянскую сям'ю. Але ў Амэрыцы ён ня стаў амэрыканцам, бо застаўся беларусам, пішучы там вясёлыя аповесьці ды праніклівыя песьні. На радзіме тым часам выйшла CD-складанка ягонай раньняй бардаўскай спадчыны з прыватных фанаґрафічных архіваў «Нефармальны беларус», а таксама новы канцэптуальны альбом «Песьні лісоўчыкаў», упершыню запісаны ў прафэсыйнай студыі. На бардаўскі фэст у Менск ён адмыслова прыехаў зь Ню-Ёрку на кароткі час.

Квіткі: ад 15 000 да 25 000.

Даведкі: (017) 328 66 38, (029) 649 08 88.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Барды»: канцэрт аўтарскай песні в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.