24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вечар духоўнай паэзіі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 красавіка ў 19.00 Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае ў Малую канцэртную імя Рыгора Раманавіча Шырмы залу ўсіх, каго хвалююць адвечныя пытанні: дзеля чаго я нарадзіўся, у чым сэнс майго жыцця і што гэта такое жыццё, смерць, Любоў... Мы адкрыем для сябе свет Боганатхнёных Евангельскіх слоў і слоў Свяціцеляў Мікалая Сербскага і Сілуана Афонскага... Духоўная паэзія беларускіх паэтаў Валянціна Лукшы, Анэлі Тулупавай, Пятруся Макаля, Яўгеніі Мальчэўскай, Анатоля Кудласевіча, Алега Бембеля ўсхвалююць нашы пачуцці, а ціхая малітва песнапенняў узнясе нас на духоўную вышыню ачышчэння.

Нараджэнне, жыццё, смерць на Крыжы і ўваскрасенне Бога і Чалавека Іісуса Хрыста, – усё гэта ажыве перад нашымі вачамі, і, магчыма, нам адкрыецца сэнс нашага існавання на зямлі.

Размова будзе ціхай і патаемнай, як малітва.

У ёй будуць прымаць удзел:
Зінаіда Феакцістава (Каладзяжная), майстар мастацкага слова, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат Нацыянальных і Ўсесаюзнага конкурсаў, Святлана Старадзетка (сапрана), салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат Міжнародных конкурсаў, Сяргей Клачкоў, (тэнар), саліст Беларускай дзяржаўнай філрмоніі.

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Людміла Катранжы, лаўрэат Нацыянальных конкурсаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно