3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Группы «Джамбібум» и «Маша Яр і Хоха бэнд»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Поп, Рок

З сакавіка ў паб-клубе Графіці адбудзецца веснавы канцэрт этна-гуртоў "Джамбібум" і "Маша Яр і Хоха бэнд". Падчас музычных сэтаў прагучаць беларускія традыцыйныя песні ў сучасных апрацоўках, а таксама аўтарскія вынаходніцтвы калектываў.

"Джамбібум" – адзін з найбольш актыўных беларускіх этна-гуртоў, які не баіцца эксперыментаваць. Гурт узнік у 2003 годзе дзякуючы ініцыятыве спявачкі і мультыінструменталісткі Насты Хмель. За восем гадоў існавання ў гурце перайграла і пераспявала шмат музыкаў, гурт браў удзел у мностве замежных і айчынных фестываляў. У дыскаграфіі каманды 2 альбомы – "Джамбібум"(2006) і "Жавароначкі"(2009). Пасля гадавога перапынку, звязанага з вучобай Насты Хмель за мяжой, гурт вярнуўся да дзейнасці ў абноўленым складзе. Па словах Насты, "Джамбібум" цяпер - каманда з пераважным мужчынскім пачаткам, адсюль новы саўнд і больш драйву.

"Маша Яр і Хоха бэнд" – новы праект некалі вакалісткі гуртоў "Юр’я" і "Яр" Машы Яр і вядомых беларускіх рок-музыкаў – Кастуся Калеснікава(The Silicon, экс-IQ48, Лепрыконсы, Пару Рублей), Сяргея Канановіча(Hasta la Fillsta, Pomidor/off , экс-Крамбамбуля) і Змітра Харытановіча(Drum Ecstasy, Hasta la Fillsta, Pomidor/off, экс- Лепрыконсы). Музыкі вызначаюць свой стыль як сучасная этна-музыка, і абапіраюцца ў сваёй творчасці на мелодыі песень беларускіх, украінскіх, польскіх і іншых бабуль. З моманту ўзнікнення(2009) праект даў некалькі канцэртаў у Мінску і зайграў на фэсце воркшопаў у нямецкім Люцэнзомэрн. У планах праекта – выпуск альбома, палова песень якога ўжо запісана і прэзентавана ў інтэрнэце.

Пачатак канцэрта ў 19.00.
Кошт квіткоў – 20 тысяч рублёў.
Замова квіткоў і столікаў па тэлефонах: +375291799918 / 7799918

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Группы «Джамбібум» и «Маша Яр і Хоха бэнд» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.