24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

«Бітва на дудах: Этнаграфія VS Сярэднявечча»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дударскі клуб запрашае адзначыць свята Абаронцаў Айчыны!

23 лютага а 19.00 у клубе "Сфера" (пр-т. Дзяржынскага, 77а) адбудзецца чарговая вечарына Дударскага клуба Беларусі. 

У праграме:
Упершыню ў гісторыі БІТВА на ДУДАХ: Этнаграфія VS Сярэднявечча!
Спаборнічаюць лепшыя дудары краіны з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, ESSA, Келіх Кола, Cornucopia і іншых.
Барабаны! Сігнальныя ракеты! Суворыя твары мужных дудароў! Бітва, якую НЕЛЬГА ПРАПУСЦІЦЬ! Пераможцаў вызначаюць танцоры!

Акрамя спаборніцтва, прысутных чакае многа сюрпрызаў, прызы, бяскоштныя майстар-класы па танцах, кансультацыі ад вядомых майстроў і музыкаў па карыстанні і настройцы дуды, гранні на ёй. Сустрэчы Дударскага клуба – гэта заўсёды сяброўская атмасфера і старая добрая клубная весялосць!

Катэгарычна вітаецца dress-code у стылі military.

Квіткі па 7.000 (на ўваходзе) — у кошт уключаны куфаль піва ў бары!

Мы заўсёды радыя новым сябрам!

Кантакты: +375 29 557-16-63
http://vkontakte.ru/club2038901

Замова столікаў: +375 25 922-80-8

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно