Дзякуй за вечарыну! Столькі пазітыву, так цікава, здорава! Марым пабываць на наступнай вечарыне Алены. у яе і вечарыны, і кнігі цікавыя (мы з дзецьмі хадзілі).
Паэтычны тэатр "АРТ.С" прадстаўляе імянную вечарыну казачніцы Алены МАСЛА.
Імпрэза не з бойкай, а з маслабойкай.
Напярэдадні сапраўднай Масленіцы збіраемся разам і грунтоўна рыхтуемся да провадаў зімы!
З блінамі прыходзяць і бліны пякуць проста ў залі тэатра:
- Ірына КЛІМКОВІЧ, знаўца беларускіх традыцый
- клапатлівы бацька і вядомы паэт Віктар ШНІП разам з сынам Максімам
Давядуць, што першы блін - не заўжды комам, дэбютанткі тэатра Наталя БЕНІЦЭВІЧ, Марына ВЕСЯЛУХА, Алена МАЛЬЧЭЎСКАЯ, Алена ХАХЕЛЬ.
Майстар-клас па выпечцы бліноў, замешаных на вершах і музыцы, дасць сямейная пара МАЛІШЭЎСКІХ-СПРЫНЧАН.
Сэнс выслоўя "да цешчы на бліны" раскрые прысутным маладая цешча з Барысава Людміла ЗАХАРЭВІЧ; Наталя БУЧЫНСКАЯ з авечкай Адэляй напякуць бліноў з замесам гламуру і экстравагантнасці; Юрась НЕРАТОК першым з прысутных зможа пакаштаваць спечаных блінцоў і праспяваць песню пад гітару, вясёлкавыя бліны ад Анастасіі РАДЗІКЕВІЧ.
Таксама адбудзецца міні-прэзентацыя кнігі Алены Масла "Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала". Журавінавым кісялём - улюбёным напоем жабак з новай кнігі - змогуць пачаставацца ўсе ахвотныя!
Збіраемся 25 лютага 2011 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў").
Уваход без квіткоў!
Дзякуй за вечарыну! Столькі пазітыву, так цікава, здорава! Марым пабываць на наступнай вечарыне Алены. у яе і вечарыны, і кнігі цікавыя (мы з дзецьмі хадзілі).