3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт государственного камерного оркестра Республики Беларусь

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 284 44 33
+375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
+375 17 331 16 17

Стоимость билетов

100 000 - 150 000 руб.

Точки продаж

В кассах Белгосфилармонии по адресу:
пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
пр. Независимости, 44;
в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
в театрально-концертных кассах г.Минска

Жанр Классика
Дата 20 февраля 2016

Главный дирижер — заслуженный артист России Евгений Бушков

Люка Дэбарг з музычным візітам зноў наведае Мінск.
20 лютага 2016 года на сцэне Вялікай канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі прагучыць Канцэрт №2 для фартэпіяна з аркестрам Сі бемоль мажор ор.19 Л. Ван Бетховена ў выкананні французскага піяніста і Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
…Пасля фенаменальнага выступлення на апошнім Міжнародным конкурсе імя П.І Чайкоўскага, Люка Дэбарга называюць сенсацыяй, феноменам, мастацкай з’явай, віртуозам, самародкам, геніем… Яго ігра выклікае гарачыя дыскусіі і абмеркаванні, інтэрпрэтацыі — цікавасць і неадназначныя ўражанні.
Ягоная найвышэйшая каштоўнасць — музыка. Стварэнню музычнай матэрыі Люка Дэбарг прысвячае сваё жыццё. Ён меньш за ўсё выконвае твор кампазітара. Ягоная музыка ствараецца з паветра, эмоцый, настрою, асабістых разважанняў і роздуму. «Я не стамляюся ад піяніна. Я стамляюся без яго», — прызнаецца піяніст.
На XV Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага Люка Дэбарг стаў лаўрэатам IV прэміі і ўладальнікам прыза Асацыяцыі музычных крытыкаў Масквы: яго «выступленні на конкурсе сталі адметнай мастацкай з'явай, а незвычайны дар, творчая свабода і прыгажосць музычных трактовак зрабілі найбольшае ўражанне на публіку і крытыку».
У канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь бяруць удзел лаўрэаты Міжнародных конкурсаў — Марк Бушкоў (Бельгія) і Аляксандр Бузлоў (Расія).

Марк Бушкоў — грамадзянін Бельгіі і падданы бельгійскага караля Філіпа, нарадзіўся ў Монпелье, жыве ў Франкфурце-на-Майне.
Скрыпач у 17 гадоў выйграў І прэмію на Міжнародным конкурсе імя Генры Коха ў Льеже. У 2010 годзе заваяваў І прэмію на конкурсе «Маладыя канцэртуючыя артысты» ў Ляйпцыгу. У 2011г. музыкант выйграў грант «Ebel-Prize».
Адна з важкіх перамог Марка Бушкова — Гран-пры на Міжнародным конкурсе ў Монрэале. У 2012 годзе Марк Бушкоў стаў лаўрэатам Конкурса імя каралевы Елізаветы ў Брусэлі, які з’яўляецца аднім з самых старэйшых і прэстыжных спаборніцтваў музычнай Еўропы .
У 2013 годзе адбыўся расійскі дэбют скрыпача на сцэне Канцэртнага зала імя П.І.Чайкоўскага ў канцэрце пераможцаў буйнейшых музычных конкурсаў 2013г.
У мінулым канцэртным сезоне Марк Бушкоў супрацоўнічаў з філарманічным аркестрам горада Лодзь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова, з Акадэмічным сімфанічным аркестрам Маскоўскай філармоніі, Сімфанічным аркестрам Паўночнагерманскага радыё, Дзяржаўным аркестрам Дусельдорфа, Нямецкай операй на Рэйне, а таксама бярэ ўдзел у канцэртах Міжнароднага фестывалю «Музычны алімп» (Санкт-Пецярбург).
Марк Бушкоў супрацоўнічаў з вядомымі еўрапейскімі аркестрамі, сярод якіх Гамбургскі сімфанічны, Бельгійскі нацыянальны, Брусельскі і Льежскі філарманічныя, Сімфанічны аркестр Hacettepe Анкары, аркестра Impromptu ў Парыжы, аркестр Гамбургскай вышэйшай школы музыкі і тэатра. Удзельнічаў у трыа з Іванам Манігеці, у квартэце з Элісо Вірсаладзе. На летнім фестывалі на Эльбе быў узнагароджаны спецыяльным прызам, які даў яму магчымасць выступіць з ансамблем «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета.

Аляксандр Бузлоў — віяланчэліст, чыё майстэрства выклікае цікавасць публікі па ўсім свеце.
Ён нарадзіўся ў Маскве (1983г.). Вучань прафесара Н.Гутман. Уладальнік 15 (!) узнагарод на прэстыжных міжнародных конкурсах. Імя Бузлова ўпісана ў «залатую кнігу маладых талентаў Расіі ХХ-ХХІ стагоддзяў».
Свой першы Гран-пры — «Моцарт 96» — здабыў ў Монтэ-Карла ва ўзросце 13 гадоў, а годам пазней быў узнагароджаны Гран-пры на конкурсе «Віртуозы ХХІ стагоддзя» у Маскве.
Аляксандр Бузлоў пераможца шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў у Ляйпцыгу, Ню-Ёрку, Белградзе, Маскве. У 2003 годзе быў узнагароджаны прэміяй «Трыюмф».
Ён уладальнік спецыяльнай прэміі за лепшае выкананне Pezzo capricioso Чайкоўскага на XII Міжнародным конкурсе імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 2002) і спецыяльнай прэміі «Лейда Унгерер» на конкурсе імя Пабла Казальса в Кронбергу (Германія, 2004). Ён лаўрэат конкурсаў ARD ў Мюнхене(2005), Міжнароднага конкурса вяланчэлістаў у Жэневе (2008), уладальнік 2-х спецыяльных прызоў на XIII Міжнародным конкурсе імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 2007), уладальнік Гран-пры і Прыза глядацкіх сімпатый Міжнароднага конкурса імя Эмануэля Фойермана ў Берліне (2010).
Аляксандр Бузлоў браў удзел у майстар-класах Мсціслава Растраповіча, Данііла Шафрана, Наталлі Шахаўской, Барыса Талалая, Эберхарда Фінке (Швейцарыя), Бернарда Грынхаўса (ЗША).
В 2005 году Аляксандр Бузлоў дэбютаваў у Карнэгі-холе і Лінкольн-цэнтры ў Ню-Ёрку. Выступаў са шматлікімі аркестрамі ЗША, ладзіў канцэрты амаль у кожным амерыканскім штаце. Газета «Нью-Йорк Таймс» назвала маладога расійскага віяланчэліста «годным спадкаемцам лепшых традыцый савецкай віяланчэльнай школы», адзначыла яго як аднаго з самых яркіх і таленавітых музыкантаў маладой генерацыі. Па меркаванню New York Times, ён «віяланчаліст сапраўднай рускай традыцыі, чый інструмент пад уздзеяннем рэдкага талента зачароўвае публіку прыгажосцю гуку.»
Ён супрацоўнічае з такімі дырыжорамі як как Марк Гарэнштэйн, Юрый Башмет, Валерый Гергиеў, Уладзімір Співаков, Уладзімір Федасееў, Юрый Цемірканаў, Константин Орбелян, Леанард Слаткін, Томас Зандерлінг, Марыя Эклунд, Клаўдыа Ванделі (Італія), Якоб Крэйцберг (ЗША), Е. Табакка (Балгарыя), Міціёсі Іноуэ (Японія).
У галіне камернага выканаўства Аляксандру даюць перавагу і Марта Аргерых, і Вадзім Рэпін, і Дзяніс Мацуеў. Яго запрашаюць удзельнічаць у ансамблях сумесна з Аляксеем Любімавым, Юрыям Башметам, Тацянай Грындэнка, Юліяна Рахліным і іншымі.
«Я вундэркіндам не быў — прызнаецца музыкант. — Але вызначальнай стала у 6 гадоў мая першая сустрэча, знаёмства з гукавымі мажлівасцямі віяланчэлі. Гэты быў інструмент работы Гварнэры знакамітай віяланчэлісткі Марыны Тарасавай. Яна зайграла і я адразу закахаўся. Я сказаў маме: Я хачу так іграць…але жахнуўся і перапалохаўся, калі мне купілі маленькую віяланчэльку фабрычнай вытворчасці з зусім іншым гучаннем. Я расчараваўся, але зразумеў, як гэта складана здабыць патрэбны гук…Цяпер я ведаю: віяланчэлі безліч гукавых магчымасцяў. Некаторыя з іх я сам не магу перавесці ў слова: я гэта разумею, але інтуітыўна. Ёсць нейкі гукавы вобраз, які часам больш істотны, чым візуальны. І гэта не заход, світанак — не так прымітыўна… музыка нешта больш абстрактнае, аб’ёмнае, філасофскае…»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Концерт государственного камерного оркестра Республики Беларусь в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.