Фестываль падарункаў, майстар-класаў, сюрпрызаў і навагодніх цудаў у перакуленай дагары нагамі галерэі сучаснага мастацтва. Галерэю перакуляць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін.
Для вас майстар-класы ад мастакоў:
Ганна Барэйка навучыць складаць арыгамі. Сакрэты ўнікальных паштовак, выкананых у тэхніцы «выцінанак», раскрые Вольга Бабурына. Як распісваць драўляныя фігуркі, распавядзе і пакажа Алена Карпілава. Пара цудоўных зайцоў — ваша здабыча на майстар-класе Галіны Лазарчык. Святлана Рыжыкава зробіць навагоднія віншаванні з паперы. Настасся Арыновіч навучыць вас рабіць пластыкавыя ўпрыгажэнн, Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі. I Наталля Зямчонак зробіць разам з вамі араматычныя цацкі.
«Даліна злакаў» прынясе на фестываль радасці і сюрпрызы: дзеці зробяць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнерскія цацкі. А тэатр ценяў перанясе ўсіх у сапраўдную казку!
З HP вы назаўжды запомніце свята, бо можна сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.
Бар «Малако» гатуе адмысловыя напоі і дэсерт фестывалю: глінтвейн, гарачы шакалад і імбірнае печыва.
У кнігарні «ЛогвінаЎ» — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы!
Чакаем вас з 12 да 20 гадзін 25 і 26 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»!
Уваход вольны!
Расклад фестывалю
25 снежня
26 снежня