24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 снежня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца вялікі юбілейны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча, прысвечаны 80-годдзю калектыву.

Юбілейны канцэрт – удзячная нагода сумясціць набытыя за гісторыю існавання аркестра традыцыі са смелымі эксперыментамі ХХІ стагоддзя. Музычная праграма да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца падкрэслівае разнастайнасць творчай палітры знакамітага калектыву. "Інструментальныя галасы Беларусі" (1-е аддзяленне канцэрта) – феерверк лепшых узораў інструментальнай музыкі ў выкананні вядучых салістаў аркестра - залаты фонд калектыву. Сярод выканаўцаў – народная артыстка Беларусі Святлана Лясун, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусі Ларыса Рыдлеўская, Уладзімір Ткач і Аляксандр Крамко, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка, Павел Неўмяржыцкі, Галіна Лазовік, Аксана Хахол і іншыя.

"Гусляр" І. Лучанка і Ул. Мулявіна паводле паэмы Я. Купалы "Курган" (2-е аддзяленне) – прэм’ера сезона, музычны спектакль, які сабраў яркія творчыя асобы і калектывы. Прэм’еру разам з аркестрам ладзяць Дзяржаўны камерны хор Беларусі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава), фальклор-тэатр "Госьціца" і выканаўцы галоўных роляў – Пётр Елфімаў і Ян Жанчак.

Новая інструментальная версія створана Аляксандрам Крамко. Рэжысёрскае ўвасабленне – Ларыса Сімаковіч.

Дырыжоры – народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко і Аляксандр Высоцкі.

Аддзел інфармацыі і сувязей з грамадскасцю філармоніі:
017 3319551
017 2843736

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно