24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гурт «Верасень» з канцэртам «Бард. Рок. Кантры. Змяшаць, але не ўзбоўтваць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

На працягу палутара гадзін музыканты прадставяць праграму песень ад "бард-акустыкі" да "электрычнасці" з короткім перапынкам на "беларускае кантры".

- Атрымалася так, што Віталік Валошын, які грае на губным гармоніку, неяк прыцягнуў на рэпетыцыю банджо. Інструмент нам так спадабаўся, што было вырашана зрабіць пару кампазіцый з яго выкарыстаннем. Ну а назва для стыля – "беларускае кантры" – прыйшла сама сабой. Між іншым, цікавае атрымліваецца спалучэнне: беларуская музыка ў памяшканні Тэатра рускага раманса ў суправаджэнні амерыканскага народнага інструмента. Акрамя "экзотыкі" гледачоў чакае праграма з новых песень у электрычнасці і ў акустыцы. Ад "бардаўскага" мінулага мы спрабуем пакінуць усё лепшае – павагу да слова, добрую паэзію, асаблівую атмасферу даверу і шчырасці. Дадаўшы да гэтага больш яркую музычную афарбоўку, больш рознастайнае гучанне.

Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца песень з Мінска. Пачынала свой творчы шлях як бард, у пачатку 2010 года запісала дыск акустычнага року "Трохкутнік" (прадстаўлены для свабоднага праслухоўвання на сайце "Эксперты.by" http://experty.by/node/730). Тады ж пачаў збірацца сталы склад гурта "Верасень", пайшла праца над новай праграмай. Сёння у складзе гурта Вольга Акуліч (вакал, гітара), Артур Лучкоў (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара), Максім Сазонаў (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік).

Колькасць месцаў абмежаваная.
Папярэдняя замова квіткоў (коштам ад 10 000 да 15 000) па тэлефоне +375 44 701 61 50

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно