3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Вялiкi супольны канцэрт груп «:B:N:» i «IQ48»

Мероприятие в этом городе уже прошло

27 лістапада ў менскім клубе «Рэактар» пройдзе вялікі сумесны канцэрт гуртоў: B:N: і IQ48. Абедзве групы на гэтым канцэрце рыхтуюць сюрпрызы для гледачоў.

Падчас канцэрту будуць праходзіць здымкі кліпа на новую песню бярозаўскага гурта: B: N: «Жыцьцё маё». «Мы яшчэ канчаткова не ведаем, ці будзе гэта цалкам лайф-запіс ці нешта іншае. На гэтым этапе мы спачатку вырашылі зняць канцэртнае відэа, а пасля ўжо вызначымся з канцэпцыяй кліпа », - распавёў Алесь Лютыч, франтмэн гурта.

Гурт: B:N: зараз займаецца падрыхтоўкай новага альбома. «Песні для альбома ўжо гатовыя, цяпер мы займаемся пошукам спонсара для іх запісу ў студыі. На канцэрце згуляем адну новую песню, якую яшчэ ніхто наогул не чуў, - падзяліўся сакрэтам Алесь. - Але, наогул, мы прытрымліваемся прынцыпу не граць на канцэртах шмат новых песень - дазваляем сабе згуляць не больш за две».

Затое IQ48 прадставяць фактычна цалкам новую праграму. «Новы альбом, вядома ж, будзе самым лепшым альбом IQ48 і наогул лепшым, - смяецца Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта і аўтар шматлікіх песень. - Такую музыку мы хацелі граць заўсёды. Мы раслі як людзі і як музыкі менавіта на такой стылістыцы - funk, rap-core, punk, крыху indie і нават stoner. Цяпер да гэтага, з радасьцю, і вяртаемся».
 
У апошні час група практычна не давала канцэртаў, прычынай чаго былі змены ў складзе. «Цяпер у IQ48 вельмі добры калектыў: Як у чалавечым, так і ў творчым сэнсе, - працягвае Яўген. - У нас дадаўся другі гітарыст - непаўторны Паўлік Яноўскі, а таксама новы і, спадзяюся, цяпер пастаянны басіст Улад Плюшчаў, ён грае таксама ў Hasta La Filsta, а да гэтага - у "Крамбамбулі" і Zet. Раней таксама было нядрэнна, проста па-іншаму. Зараз жа нічога лішняга паміж намі няма і гэта адбіваецца на ўсім - ад п'янак да апантанай працы над альбомам. Карацей, гучанне новага альбома атрымліваецца больш рок-н-рольным і папросту шчырым. А яшчэ тут шмат вострасацыяльных момантаў і вельмі асабістай лірыкі, што нават няёмка».

27 лістапада, клуб «Рэактар» (вул. Веры Харужай, 29).

Пачатак у 18:00. Квіткі: 20 000-30 000.

Месцы продажаў: пераходы м. «пл. Якуба Коласа», «Кастрычніцкая», ГУМ, ГЦ "Купалаўскі", ГЦ «Рыга», касы клуба «Рэактар».

Даведкі па тэлефоне: 375 29 6490 888.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Вялiкi супольны канцэрт груп «:B:N:» i «IQ48» в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.