Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Бардаўская восень 2010

Мероприятие в этом городе уже прошло

Адборачны канцэрт  конкурснай праграмы фестывалю "Бардаўская восень 2010"

Фестываль "Бардаўская  восень 2010" – музычная падзея, якая адлюстроўвае беларускую аўтарскую песню ва ўсіх яе праявах, спалучаючы выступленне сольных выканаўцаў і акустычных гуртоў рознай стылістычнай накіраванасці, у гэтым годзе пройдзе ў 17-ты раз. Сярод імёнаў, якія з году ў год фармуюць накіраванасць фэсту прадстаўнікі самых розных стыляў акустычнай музыкі - Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra, Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Лявон Вольскі і акустычны N.R.M., Кася Камоцкая, "Босае сонца", Таццяна Беланогая, праект "Народны альбом" і інш.

Арганізаваная Звязам Беларускай Моладзі, "Бардаўская восень"штогод традыцыйна адбываецца на Беласточчыне (Польшча). Але першая паза-фестывальная падзея, адборачны канцэрт на конкурсную праграму фэста, таксама традыцыйна праходзіць ў Менску. Гэты год не выключэнне - 18 верасня ва ўтульнай піўной "Гісторыі" адбудзецца выступленне акустычных выканаўцаў беларускай песні, якія прадставяць сваю творчасць у якасці канкурсантаў. Разам са слухачамі іх праслухае кваліфікаванае журы, якое абярэ выступоўцаў конкурснай часткі сёлеташняга фэсту.

Акрамя новых імёнаў беларускай аўтарскай песні адбудзецца выступ пераможцаў леташняй "Бардаўскай восені" – гуртоў Re1ikt i Alta Mente. Спіс жа выступоўцаў-канкурсантаў дасюль фармуецца, таму ў кожнага акустычнага гурта і аўтара-выканаўцы ёсць магчымасць прадставіць сябе ў конкурснай частцы "Бардаўскай восені 2010", даслаўшы заяўку на паштовую скрыню фестываля wosien@tut.by.

Утульная атмасфера  беларускай акустычнай музыкі, а таксама найноўшыя і ўжо вядомыя прадстаўнікі дадзенага накірунку, чакаюць сваіх наведвальнікаў у піўной "Гісторыі" а 18-00, 18 верасня. Уваход на канцэрт вольны!

Папярэдняя замова столікаў і падрабязная інфармацыя:


+375 29 143 21 56

+375 17 256 96 97

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы