3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Дажынкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

14 жніўня а 13-й гадзіне ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца свята з народнага земляробчага календару беларусаў “Дажынкі”. Гэта свята звязана з уборкай ураджаю. У яго правядзенні прыме ўдзел народны фальклорны ансамбль “Вяснянка” з Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Наведвальнікі музея ўбачаць унікальныя абрадавыя дзеянні, якія выконваліся пад час “Дажынак”.  Удзельнікі ансамбля споўняць для іх традыцыйныя беларускія песні і танцы, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў.

“Дажынкі” на Беларусі праводзяцца здаўна – і гэта не дзіўна. Хлеб у беларусаў спрадвечна азначаў большае, чым проста прадукт харчавання. Да яго ставіліся як да вялікай святыні. Хлеб – Божае благаслаўленне жыцця, долі, паказчык дабрабыту, гаспадарлівасці, заможнасці сям’і. Нездарма і слова “жыта” паходзіць ад слова “жыць”.

Асноўныя жніўныя абрады былі звязаны з галоўнымі этапамі жніва: яго пачаткам “зажынкі” і яго заканчэннем “дажынкі”. Не гледзячы на цяжар жніўных работ, “дажынкі” ўсведамляліся як кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна і праходзілі на Беларусі ўрачыста і святочна.
Нельга пералічыць багацце фальклорных здабыткаў, звычаяў і абрадаў, якія суправаджалі гэта свята. Прыязджайце на “дажынкі” ў музей, не пашкадуеце!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Дажынкі в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.