24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Bester Quartet

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Bester Quartet – гэта своеасаблівы феномен на сусветнай музычнай сцэне. Гурт складаецца з чатырох выдатных інструменталістаў – музыкантаў з класічнай адукацыяй. Квартэт выконвае музыку шырокага стылістычнага дыяпазону: у ёй асіміляваліся элементы класікі, джаза, авангарда, дасягненні сучаснай камералістыкі, у якой фундаментальнай асновай да пабудовы непаўторных інструментальных форм з’яўляецца імправізацыя.

Bester Quartet – гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, заснаванага ў 1997 годзе па ініцыятыве музыканта маладога пакалення, какмпазітара і акардэаніста Яраслава Бэстэра. Дзякуючы распрацоўцы арыгінальнага, смелага ў мастацкім сэнсе рэпертуару, калектыў безупынна здабывае прызнанне як музычных крытыкаў, так і публікі ва ўсім свеце.

Bester Quartet супрацоўнічаў са шматлікімі выдатнымі прадстаўнікамі джазавай, клезмерскай і авангарднай музыкі: Джонам Зорнам, Томашам Станькам, Гражынай Аўгусцік, Джонам МакЛінам, Донам Біранам і інш.

Калектыў выступаў у шматлікіх прэсціжных залах  Польшчы, ЗША, Велікабрытаніі, Тайвані, Чэхіі, Фінляндыі, Італіі, Эстоніі, Францыі, Украіны, Венгрыі, Швецыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі і Канады.

Канцэрт Bester Quartet адбудзецца 10 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Білеты прадаюцца  ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача

Даведкі па тэлефонах:
284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91;
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно