24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

НОЧ МУЗЫКІ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гэтай ноччу вам  не выпадзе заснуць  – вы будзеце  зачараваны спевамі  начных салаўёў,  музыкай Арво Пярта  і Алана Хаванэса. Вы будзеце здзіўлены  гучаннем шапэнаўскіх  мазурак не толькі  ў класічным выкананні,  але і ў выкананні  народных аўтэнтычных інструментаў — так, як некалі чуў іх сам Шапэн.

Вы  не зможаце заснуць  нават тады, калі загучыць сумесны  імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў Сяргея Картэса, Віктара  Капыцько, Вячаслава  Кузняцова, Аляксандра Літвіноўскага, Ларысы Сімаковіч, Дзмітрыя Лыбіна і Кастуся Яськова “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”. Не зможаце, бо выконваць гэту калыханку будзе Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам  галоўнага дырыжора аркестра, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.

“Агучваць”  салаўіную “НОЧ” рыхтуюцца не толькі птушкі. На “НОЧ МУЗЫКІ” запрошаны гурт з Варшавы “ZESPОL POLSKI”, Крысціна Фонг (скрыпка, віяланчэль) і Міхаэль Карнацкі (кларнет) са Злучаных Штатаў Амерыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік, Юрый Бліноў, Кацярына Матох, Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў, Дзмітрый Уласюк.

Святлану Зелянкоўскую  мы ўбачым ў  ролі Кансуэлы  ў музычным спектаклі  “Жорж Санд, мазурка  і Шапэн”, а таксама  ў якасці чароўнай  вядучай незвычайнай   “Ночы Музыкі”  разам з містэрам  Х.

Да  таго ж вас чакае  пачастункавая філіжанка  кавы і прысмакі для  падзякі…

Сустрэнемся!.. Кожная ноч пачынаецца з вечара… але  не кожная з музыкі!..

ТАНЦОЎШЧЫК  І  ЯГО АКВАРЭЛІ


ВЯЛІКІ  ТАНЦОЎШЧЫК СУЧАСНАСЦІ, НАРОДНЫ АРТЫСТ РАСІІ  УЛАДЗІМІР ВАСІЛЬЕЎ, вядомы ўсяму танцавальнаму свету, прывозіць свае акварэлі ў Мінск 23 чэрвеня для ўдзелу ў трыо-фэсце “Ноч Музыкі”.

“НОЧ МУЗЫКІ”  змяшчае яркі мастацкі  акцэнт. Фае Белдзяржфілармоніі  пераўтворыцца ў  экспазіцыю сучаснага  жывапісу і графікі  Беларусі, а таксама  выставай акварэльных работ знакамітага танцоўшчыка.

Гэтай жа ноччу на Вялікай  сцэне Белдзяржфілармоніі танцоўшчык пакажа сваю новую харэаграфічную работу памяці Кацярыны Максімавай на музыку Ф. Шапэна. Майстар  будзе  на сцэне  разам з салісткай  Вялікага тэатра оперы і балета Расіі Дар’яй Хахловай. За раялем – беларуская піяністка, лаўрэат міжнароднага конкурса імя Ф.Шапэна – Кацярына Матох.

Толькі  аднойчы. І толькі ўночы. На лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы,  ў адной часавай  прасторы  будзе  гучаць музыка самая  розная, самая нечаканая, самая прывабная!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно