3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Дударская вечарына ў стылі фольк-мадэрн

Мероприятие в этом городе уже прошло

31 сакавіка а 19.00 ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35) адбудзецца самая незвычайная вечарына “Дударскага клуба” – у стылі фольк-мадэрн.

Дуда - адзін з самых старажытных беларускіх інструментаў, асвечаны тысячагадовай мясцовай традыцыяй. Яна і сёння актыўна выкарыстоўваецца разнастайнымі гуртамі, незалежна ад стылю і напрамкаў. Таму асноўная ідэя наступных сустрэч Дударскага клуба - паказаць дударскую традыцыю Беларусі ў мадэрновым прачытанні. Такім чынам, “Дударскі клуб” пачынае серыю вечарын, прысвечаных падрыхтоўцы да “Дударскага фэсту”, галоўнай тэмай якога ў гэтым годзе стане фольк-мадэрн.

Для вас граюць: Зміцер Сасноўскі, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Яўген Барышнікаў і інш. Таксама вас чакаюць джэм-сэйшны з удзелам асобных музыкаў гуртоў  “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Galiarda”, “Келіх кола” і інш. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Покліч гэтага дня: “Псіха-Дуда-Драйв!”

УВАГА! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Дударская вечарына ў стылі фольк-мадэрн в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.