3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Прынашэнне Шапэну

Мазурку Шапэн  зрабіў  сімвалам Польшчы — і  гэта было яго  прынашэннем  Айчыне. Прайшло 200 гадоў. Цяпер  не толькі Польшча, — увесь свет схіляе галаву перад  мужнасцю пражытага кампазітарам жыцця,  перад мужнасцю і высокародствам ягонай музыкі, перад хараством, якое ён пакінуў нам у карыстанне.

А сёння мы, як можам,  робім прынашэнні яму. У  меру сваіх сіл і таленту. Піяністы ўсё часцей уключаюць  шапэнаўскія  творы ў свае праграмы. Сімфанічныя  аркестры карыстаюцца магчымасцю  сыграць два шапэнаўскія канцэрты, мяняючы аркестровыя версіі і салістаў. Для спевакоў — нагода праспяваць усе 19 песень Шапэна. Ну, а кампазітарам застаецца напісаць сваю музыку,  натхнёную шапэнаўскім геніем.

У канцэрце  “Прынашэнне  Шапэну”  ансамбль салістаў “Класік-Авнгард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі выканае  творы,  якія прамым ці ўскосным чынам маюць дачыненне да Шапэна. Якую музыку прысвяціў шапэну К. Тызенгаўз? Як  пад крылом шапэнаўскага ўздзеяння праявілася кампазітарскае майстэрства Напалеона Орды, Антонія Радзівіла,  Роберта Шумана, Ферэнца  Ліста?

Якім чуе Шапэна беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў?  Якім ён паўстае  ва ўяўленні Галіны Гарэлавай? Што ўсхвалявала Дзмітрыя Лыбіна ў піяністычнай спадчыне “польскага Моцарта”?  Што ўразіла Ларысу Сімаковіч у штутгардскім дзённіку Шапэна, вынікам чаго з’явішся твор-прэм’ера “Збалеламу паўстанню-1831”?

19 красавіка  ў канцэрце  “Прынашэнне Шапэну”  на сцэне Малой залы Белдзяржфілармоніі будуць гучаць творы,  прысвечаныя  Фрыдэрыку Шапэну з нагоды яго 200-годдзя.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Прынашэнне Шапэну в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.