3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Пералаз

Мероприятие в этом городе уже прошло

12­­­­-13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Hаведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.

«Пералаз» з'яўляецца своеасаблівым адказам фестывалю «Беларуская вясна», што тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, узмацніўшы напрамак Кіеў-Мінск.

12 снежня:

14.30 – кінапаказ падборкі ўкраінскай школы анімацыі (Яўген Сіваконь і вучні)

Яўген Сіваконь выпусціў не адно пакаленне ўкраінскіх аніматараў. Адзін з яго вучняў – Сцяпан Коваль, чый пластылінавы мультфільм “Ішоў трамвай № 9”, атрымаў срэбнага мядзведзя на Берлінале.

У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Саша Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым сустрэцца  з беларускімі чытачамі.

17.30 – творчы вечар Сашка Ірванца, мадэратар Уладзімір Арлоў.

Сашок Ірванец добра вядомы беларускім чытачам, бо выдатна валодае беларускай мовай. Чалавек-фантан у суправаджэнні жывога класіка беларускай літаратуры і па сумяшчальніцтве свайго сябра Уладзіміра Арлова.

13 снежня:

14.30 – кінапаказ падборкі ўкраінскай школы дакументалістыкі (Фелікс Собалеў і вучні)

Фелікс Собалеў лічыцца заснавальнікам школы ўкраінскай дакументалістыкі. У праграме акрамя яго знакамітых і да гэтага часу актуальных фільмаў -  працы яго вучняў і паслядоўнікаў - Аляксандра Раднянскага, Сергія Волкава.

Слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэма будзе Андрэй Хадановіч.

17.30 – паэтычны слэм "Зорныя войны: Эпізод 3". Слэм паміж паэтычнымі зборнымі Беларусі і Украіны, слэм-майстар Андрэй Хадановіч.

Паэтычны слэм - інтрыгоўная  напаўспартыўная дзея, дзе паэты чытаюць вершы і спаборнічаюць за званне лепшага. На "Беларускай вясне" слэм паміж паэтычнымі зборнымі Украіны і Беларусі стаў ужо традыцыйным - у 2008 годзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Хадановіча здабыла феерычную перамогу, у гэтым жа годзе ўкраінцы ўзялі пераканаўчы рэванш. Вырашальная бітва адбудзецца ў Мінску - Дмытро Лазуткін, Паўло Карабчук і Арцём Паляжака ўпершыню выступяць на полі "праціўніка" пад прэсінгам беларускіх балельшчыкаў.
Арганізатарам фестывалю з'яўляецца творчая ініцыятыва "Беларускі дэсант" - супольнасць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзян, гатовых прасоўваць яе ва Украіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

«Пералаз» гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва "Ў", якая знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а; інфармацыйныя партнёры фестывалю - партал грамадзянскай кампаніі «Будзьма» і газета «Наша Ніва».

Праграма, афіша і ўся свежая інфармацыя пра фэст - на сайце belarus.org.ua
Чакаем Вас!!!))

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Пералаз в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.