24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

В.Мулявин «Песня про долю»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“ПЕСНЯ ПРА ДОЛЮ” Янкі Купалы з музыкай Уладзіміра Мулявіна на сцэне Белдзяржфілармоніі.

35 гадоў назад, на гэтай жа сцэне, на тутэйшы люд абрынулася ўсёй сваёй экспрэсіўнай неўтаймаванасцю, выбуховай эстэтыкай і стылістыкай рок-опера легендарных “Песняроў”. Грымнула, усхваляваўшы соннае існаванне насельніцтва перыяду  брэжнеўскай стагнацыі музыка, інспіраваная тонкай пакутлівай лірыкай маладога Янкі Купалы. Выбухнула, абудзіўшы з новым імпэтам прагнасць і цікавасць  да народа Купалы і долі тых, каму  паэт  “пяяў свае песьні”. Высокачастотнасць паэзіі і 130-годдзе  Янкі Купалы вымагае свежага, сучаснага мыслення і ўвасаблення твораў беларускага генія.

Ідэя новага прачытання оперы належыць Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Галоўныя вакальныя партыі оперы ўвасабляюць рок-спевакі — Пётр Ялфімаў і Ян Жанчак. Роль Янкі Купалы, якую ў свой час напісаў для сябе Уладзімір Мулявін, выканае Пётр Ялфімаў. Цэнтральны персанаж,  абагульняючы вобраз беларуса (Мужык, Пастушок, Сын, Малады), які ўвасаблялі Л.Барткевіч і А.Кашапараў, прагучыць у выкананні Яна Жанчака.

Рэжысуру новай версіі оперы рызыкнула ўзяць на сябе Ларыса Сімаковіч, а гэта значыць, што неўміручая “Госьціца” зноў запануе на сцэне — пластычна насыціць  музычнае дзеянне, створыць дзівосныя метафары і надасць кожнаму сімвалу касмічнае гучанне і неабдымнасць.      

Ажыццяўленне сёлетняй пастаноўкі “Песні пра долю” стала магчымым, дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  па падтрымцы культуры і мастацтва і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно