3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Дударскі клуб-2015

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 29 651 07 07

Стоимость билетов

50 000 руб. + бясплатны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар

Жанр Народная музыка, Фолк
Возрастное ограничение 18+
Дата 18 марта 2015

У сераду, 18 сакавіка, працягваем круціць інтэрнацыянальныя ліхтарыкі і далучаемся да шаленства з нагоды дня сьв. Патрыкея, слыннага заступніка Ірландыі і Нігерыі. Пра дуды Нігерыі мы ведаем троху менш, чым нігерыйцы пра гапак у тройках, а вось з дудамі ірландзкімі — тут ужо мы наарганізуем эксклюзіўчыку, будзьце спакойныя.

Такім чынам, чарговая вішанька на торціку і тэматычны акцэнт на вечарыне — кельцкая музыка і танцы.

Бачылі калі-небудзь uilleann pipes — ірландзкі від дуды? О, гэта такі касмічны карабель у сьвеце дудаў, hi-tech дасягненьне інжынернай думкі з акордавымі клапанамі, 9000 бурдонамі, храміраванымі дэталькамі і няхілым для дуды дыяпазонам у дзьве актавы. Хіба што за півам гэтая шайтан-машына ня бегае. А мо і бегае...

Так гэта ці не, мы зможам пабачыць і пачуць 18 сакавіка, бо будзе ў нас спецыяльна запрошаным госьцем Аляксандр Караваеў з Масквы — гуру ірландзкіх віслаў і адзін з нешматлікіх у рэгіёне адэптаў ірландзкіх дудаў. А дапамагаць яму будзе Віктар Ліванаў з гітарамі і бузукамі.

Акрамя выступу на вечарыне, у той жа дзень плануецца майстар-клас па тых самых ірландзкіх дудах і вістлах. Таму вось вам сустрэча, дзе зацікаўленым прапануецца абмеркаваць фармат майстар-класа.

Таксама у рамках тэмы чакаюцца і іншыя кельцкія дудовыя традыцыі: шатландзкая, галісійская. Такім чынам, будзе ў нас такі сабе ціхенькі-міленькі пост-Патрык. З блэкджкам і шархунамі.

Бо як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шмат беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, бубны і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
25 февраля 2015 в 12:20

Отличная новость, с удовольствием сегодня схожу.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Дударскі клуб-2015 в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.