24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Дзівосныя песні пра жыццё з самага сэрца NY

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Канцэрт-прарыў пад назвай “Дзівосныя песні пра жыццё з самага сэрца NY” ад амерыканскага выканаўцы Дэна Кастэла (Dan Costello) ладзіцца ў г. Маладзечна Мінскай вобласці 26 кастрычніка.

Дэн Кастэла – незалежны кампазітар і выканаўца ўласных песняў з Брукліна (Нью-Ёрк). Ён працуе ў сферы гуказапісу, таксама валодае такімі інструментамі, як піяніна і гітара, і часам выступае ў якасці прадусара.

Артыст выступаў з вялікімі турнэ асабістай творчасці па ўсёй Еўропе, Канадзе і ЗША. Дэн граў з такімі выканаўцамі, як A Fermata, Eric Wolfson і the War Cabinet, Brook Pridemore і The Valley Cubs.

Запісаў альбомы пад назвамі “Halloween Baby”, “Come Home”, “Costello” і “Recession Songs”, якія можна спампаваць ТУТ.

Таксама прадусаваў альбомы такіх выканаўцаў і гуртоў, як “Soft Black”, Annie Crane, Ben Godwin, “Peaks and Valleys” і іншыя.

Канцэрт адбудзецца ў будынку Мінскага абласнога драматычнага тэатра, які знаходзіцца па адрасе: Чкалава, 7 і распачнецца ў 19.00.

Спецыяльна запрошаны госць з роднай Беларусі – Зміцер Бартосік, які праспявае песні Уладзіміра Высоцкага, Булата Акуджавы ды іншых у перакладзе Рыгора Барадуліна.

Тэлефон для даведак: (017 73) 617 32, (017 73) 524 17

Кошт квіткоў: 8000, 10 000, 15 000 і 20 000 беларускіх рублёў.

Канцэрт пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Прыходзьце, слухайце, глядзіце і атрымлівайце асалоду ад пазітыўнай энэргетыкі Дэна Кастэла.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно