3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Бардаўская восень-2009

Мероприятие в этом городе уже прошло

Восень бардаў працягнецца ў “Лісінай нары”.

У польскім гарадку Бельск Падляшскі і навакольных мястэчках напрыканцы кастрычніку адбыўся фэст “Бардаўская восень-2009”. Фестываль які налічвае ўжо 16 год існавання чарговы раз на сваёй сцэне прымаў маладых беларускіх музыкаў у конкурснай праграме і мэтраў айчынай акустычнай музычнай плыні. Сярод запрошаных гасцей фестываль у гэтым годзе наведалі Зьміцер Вайцюшкевіч, Юры Несцярэнка, Віктар Шалкевіч, гурт Босае сонца, а таксама Лявон Вольскі і гурт НРМ з акустычным канцэртам.

У конкурснай праграме фестывалю свае творы прадставілі выканаўцы з Беларусі, Польшчы і Чэхіі. Гран пры сёлеташняй “Бардаўскай восені” дастаўся гурту Re1ikt з Гомелю. У лік прызёраў фэсту ўвайшлі таксама гурт “Спелае світанне” з Бельску Падляшскага (Польшча) і менскія выканаўцы – Міхал Бараноўскі і гурт Alta Mente.

Па вяртанні з Польшчы у беларускіх канкурсантаў, натхнёных фестывальнай атмасферай, адбылася творчая актывізацыя, якая нават прывяла да нараджэння супольных праектаў. Такім чынам і нарадзілася ідэя працягнуць фестываль яшчэ адным сумесным канцэртам у Мінску, які пакажа творчасць беларускіх выступоўцаў сёлеташняй конкурснай праграмы “Бардаўскай восені” на гэты раз беларускім слухачам.

29 лістапада, у нядзелю а 19-00, ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” (вул. Каліноўскага 32) адбудзецца канцэрт канкурсантаў “Бардаўскай восені-2009”.

У гэты вечар свае творы прадставяць Дзяніс Філіпенка з гурта Rahis, Паша Кузіч (гурт Існасць), гурты Рэбус Нялішніх і ZnaRock, а таксама прызёры сёлеташняга фестывалю – Міхал Бараноўскі, гурт Alta Mente і, зразумела ж, пераможцы “Бардаўскай восені-2009” – гурт Re1ikt. А распачнецца вечар выступам гурта Босае Сонца, лідэр якога, Алесь Зайцаў, з’яўляецца адным з арганізатараў фестывалю.

Уваход на канцэрт вольны, замовіць столікі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл. 8 (029) 111 32 32.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Бардаўская восень-2009 в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.