3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Калядна-навагодні канцэрт

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Классика

Калядна-навагоднія дні. Калядна-навагоднія ўсмешкі, здагадкі, працяглыя позіркі з-пад мягкіх веяў…  І ўрачыстыя позіркі, і светлыя. І побач нейкая  глыбіня, і  бяздонне, і прадчуванне рознагалосых гімнаў - харалаў. А таксама – іронія,  мітусня,  штурхатня…  даўкае метро. Гамонка, падарункі, нюансы, канфузы. Крыўдлівае надвор’е, слата, ненадзейныя сходы… сустрэчы, віншаванні…  і людзі, людзі, людзі…

А недзе, зусім недалёка, сярод гаманы і беспараднасці, штурханіны і ўзаемаадносін шэрых паліто, сярод мільгацення ссунутых набакір, незразумеага паходжання, шапак,  збегу разнамасных патыліц, сярод усяго гэтага, недзе тут, зусім блізка нараджаецца, ажывае Музыка. Музыка новага дня.
 
Сёння – Каляды. І гэта – як упершыню. Бо аднаўленне, адраджэнне, узнёсласць ды щрачыстасць. І снежная, спрадвечная, з завірухамі і сінічкамі, Музыка, што шчыра і радасна шчабеча суботняй птушкай пра далёкае невядомае. Гэта табе  – падарунак, як і падарунак тое, што музыка, народжаная гэтымі зімовымі днямі і загадкавымі вечарамі, пад непраўдзіва зіхоткімі зоркамі і надзіва глыбокім небам – належыць і табе. І гэтага дастаткова для навагодняй радасці, як дастаткова ведаць, што ў жыцці, акрамя шэрых шапак і паліто,  існуе нешта бязважка - няўлоўнае, не прыдатнае для штодзённага ўжытку, але такое неабходнае  і каштоўнае, па-анёльску набліжанае, што звініць калядным звонам і наталяе ціхім святлом усе твае справы, клопаты, надзеі.
 
Музыка, цешыць і супакойвае, гайдае і ўзносіць. Шэпча, што ты не кінуты, ты не адзін на гэтым навагоднім адмежку часу. І звіняць недзе далёка і для цябе званочкі агністай музыкі, народжаныя навагоднімі Анёламі і тчэцца недзе і для цябе празрыстае павуцінне мрой-надзей, якое ты заўтра лёгкай рукой лёгка знімеш з нотнага аркуша. на якім і будуць сядзець зімовымі сінічкамі і ружовы гілямі дробныя нотныя сі-бемолі і фа-дыезы, паўзы і ферматы, і  складаць для цябе навагоднюю музычную калядку. Сабраныя пад аднолькавымі акаладамі мягка, побач з табой у ціхім тваім доме змесціцца ўвесь твой сусвет, усе нябесныя сферы, уся музыка тваіх нябёсаў, сугуччы начных планет, усё зямное хараство і залаты пыл чалавечай мілосці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Калядна-навагодні канцэрт в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.