24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт группы Kriwi

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Kriwi распачынаюць серыю юбілейных канцэртаў з нагоды 20-годдзя гурта.

Першы, спантанны і акустычны, адбудзецца ў Мінску 25 лютага. 

25 лютага ў мінскай кавярні "Грай" пройдзе спантанны акустычны канцэрт гурта Kriwi, якім каманда распачне святкаванне свайго 20-гадовага юбілею.
"8 сакавіка будзе роўна 20 гадоў з дня нашага першага канцэрта, — распавядае нязменная вакалістка каманды Вераніка Круглова. — Хаця гурт ствараўся ў 96-м годзе, мы вядзем адлік менавіта з 8 сакавіка 97-га года"

Kriwi — вядомыя эксперыментатары, якія спалучаюць беларускі фальклор, які самі збіраюць у экспедыцыях, з разнастайнымі жанрамі. Апроч Веранікі Кругловай у пастаянны склад гурта цяпер уваходзяць Наста Хмель (экс-"Джамбібум) і Валерыя Валадзько ("Harotnica", Vaves). 

Kriwi — адны з пачынальнікаў фолк-мадэрна ў Беларусі. У 1999 годзе гурт атрымаў галоўную рок-карону на "Рок-каранацыі", у 2000-м — статус лепшай этна-каманды і першы прыз на "Музыкавітале" ў Берліне, выступаў на фестывалях "Musica Vitale" (Berlin), "Festival Fur Folk, Lied und Weltmusik" (Перлеберг), "Азия Дауысы" (Казахстан) і іншых, а таксама браў удзел у легендарных беларускіх супольных праектах "Народны альбом", "Я нарадзіўся тут", "Святы вечар"

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 33 661 14 32

  • Стоимость билетов:

    15,00 руб. — папярэдне
    17,00 руб — у дзень канцэрта

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно