У межах “Месяца шведскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” 18 лютага (субота) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі дзіцячай кнігі пісьменніка Ульфа Старка “Дыктатар”.
Пры ўдзеле аўтара, а таксама літаратуразнаўцы Яніны Арлоў, і перакладчыц:Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай.
Аляксандра Дынько прадставіць электронную версію кнігі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
Запрашаем дзетак і іх бацькоў. Пачатак а 14. Уваход – вольны. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).