24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзэнтацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды спевамі ад удзельнікаў праекту пройдзе 19 лютага (нядзеля) ў 14:00 у мінскай кнігарні “логвінаЎ”.

Пра праект. Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту й абставінаў.

Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:
Алег Хаменка — Залатое яечка
Ганна Хітрык — Вадзіца жывая-мёртвая
Лявон Вольскі — Як Дзед-Мароз новае сьвята прыдумаў
Адам Глёбус — Казка на Дзень гораду
Зьміцер Вайцюшкевіч — Казачка на вербную нядзельку
Тамара Лісіцкая — Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна
Андрэй Хадановіч — Вільнюсь
Алесь Камоцкі — Казачка пра Цмока Базылішка
Стэфан Эрыксан — На Купальле
Уладзімер Арлоў — Казка пра Герб
Зінаіда Бандарэнка — Казка пра Гімн
Сяргей Сокалаў-Воюш — Казка пра Сьцяг

Крыху пра аўтара. Сяргей Вітушка — пісьменьнік, гісторык, актор, журналіст, адзін зь лідэраў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэньнем народных сьвятаў, ладзіла экалягічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэньне беларускіх клясаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэньні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасьць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно