3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя першага нумара альманаху «DUDAR»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Концерт средневековой музыки, Презентация, Танцы

8 лютага (08.02.2012) у клубе RE:Public (ст. Кунцаўшчына, вул. Прытыцкага, 62) адбудзецца прэзентацыя друкаванага выдання Дударскага клуба Беларусі – першага нумара альманаху DUDAR (1/2012). У праграме шматлікія конкурсы, за ўдзел у якіх можна бяскоштна атрымаць у падарунак альманах; выступы многіх лепшых дудароў Беларусі, танцавальны вэрхал.

Выпуск першага нумара альманаху стаў вынікам паспяховага развіцця дударскага руху (шырокай грамадскай ініцыятывы закліканай вярнуць самы старадаўні беларускі інструмент – дуду, беларускую валынку): штогадовы Міжнародны Дударскі фэст, дзейнасць Дударскага клуба, штогадовыя навуковыя Дударскія канферэнцыі, праца ў архівах, этнаграфічныя экспедыцыі, даследаванні гісторыі дуды на беларускіх землях, выданне дыскаў з дударскай музыкай, павелічэнне колькасці гуртоў, якія выкарыстоўваюць дуду.

Альманах DUDAR быў задуманы даўно і на працягу некалькіх гадоў рыхтаваліся матэрыялы і наладжваліся фотасесіі са знакамітым фотамастаком Алегам Белавусавым.

Рэдакцыйная рада альманаху: Зміцер Сасноўскі, Алег Белавусаў, Ганна Несцерава, Дзяніс Шматко, Вольга Мірчук.
Кантакты: (29) 3425791; zsasnouski@tut.by

Сярод артыкулаў першага нумару:
– Гісторыя “крыўскай”-“ліцьвінскай”-“беларускай” дуды. Зміцер Сасноўскі.
– Літоўская дуда. Інструмент-міф. Тодар Кашкурэвіч.
– Рэстаўрацыя дударскай традыцыі ў 70-90 гадах ХХ ст. Паводле ўспамінаў У. Пузыні, Т. Кашкурэвіча і А. Лася.
– Імпарт: нямецкі dudelzak на ліцьвінскіх землях. Зміцер Сасноўскі.
– Дуда ў сярэдневечным тэатры. Аляксей Бурносенка (“Бекар”).
– Вяртанненне “пракаветнай эмоцыі”. Размова з Тодарам Кашкурэвічам, запісаў Дзяніс Шматко.
– Дударскі фэст – гісторыя. Кастусь Зямкевіч.
– Дударскі клуб Беларусі. Андрэй Пятрэнка.
– Дуда, як атрыбут сакралізацыі і дыянісейства. Аляксандр Сурба.

Падабраны і апрацаваны матэрыял для другога нумару альманаху:

– Дуда і нацыянальны сімвал. Яна Шыдлоўская.
– Гісторыя міжнародных дударскіх канферэнцый. Зміцер Сасноўскі.
– Песенны найгрыш Г. Слаўчыка. З. Эвальд і Я. Гіпіус.
– LitvinTroll – традыцыі і брутал. Міхалон Горбач.
– “Стары вох” і ўсе, усе, усе… Марына Весялуха.
– Роля “пёрлава” у дударскай творчасці. Дзяніс Шматко.
– “Рэканструкцыя” дудара! Юрась Пяткевіч.
– Рэцэнзіі на “дудовыя” рэлізы: Стары Ольса, LitvinTroll, Ліцьвіны, Testamentum Terrae, Зніч, Т. Кашкурэвіч і Г. Ксавера, Vicious Crusade
– Дуда як дахрысціянская касмалогія. Яцэк Заманоўскі.
– Ці гралі дудары разам. Сяржук Малюковіч.
– Дуда ў кінематографе. Васіль Цярэшка.
– З досведу настаўніка. Кася Радзівілава.
– Першы ўрок для пачынаючых (здымкі пастаноўкі рук і трымання дуды). Зміцер Сасноўскі.
– Курс ігры на дудзе ад У. Грома.

Выпуск другога нумару адбудзецца пасля Дударскага фэста-2012 па меры складання падпіскі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Прэзентацыя першага нумара альманаху «DUDAR» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.