3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Краіна чыстага святла

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Классика

ПРЫСВЯЧЭННЕ МІКАЛАЮ РЭРЫХУ
Ансамбль салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД
Мастацкі кіраўнік –
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Уладзімір БАЙДАЎ
У праграме:
І.Стравінскі, М.Штэйнберг, Я.Сібеліус, Э.Грыг,
музыка народаў Усхода

Мастацтва Рэрыха складаецца з паэзі, мудрасці, жывапісу і музыкі… Шлях вучня, які шукае свяшчэнныя знакі… “Краіна чыстага святла” — новая праграма ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава.

17 лютага на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы адбудзецца канцэрт-прысвячэнне Мікалаю Рэрыху, дзе прагучыць музыка Ігара Стравінскага, Яна Сібеліуса, Эдварда Грыга, Франсіса Пуленка, Максіміліяна Штэйнберга, Султана Цэнцадзэ.

100 гадоў назад на смаленскай зямлі — даўняй акраіны Расійскай дзяржавы, а насамрэч былых земляў Вялікага Княства Літоўскага — сустрэліся Рэрых і Стравінскі, каб стварыць магутны музычны шэдэўр “Вясна свяшчэнная”. Мастак і кампазітар арганічна злучыўшы музыку, сцэнічныя страі і дэкарацыі, зрушваючы з месца тэктанічныя пласты тутэйшай архаікі, вытыкалі дзівосныя музычна-каларытныя сімвалы зямлі, на якой знаходзіліся, тым самым забяспечыўшы неўміручасць сабе і народу, побач з якім стваралі.

Крой сцэнічных кашуляў Мікалая Рэрыха мала чым адрозніваўся ад белых вышываных “палатнянак” смаленскіх дзяўчын, што выбягалі басанож на праталіны клікаць вясну. “Генетычны” слых Ігара Стравінскага бездакорна лавіў тонкае падабенства смаленскіх песень-вяснянак з незнішчальным паляшуцкім духам сваіх дзядоў і прадзедаў.

Сёння, праз сто гадоў, музыка, народжаная на смаленскай зямлі, будзе ў новай канцэртнай праграме “Краіна чыстага святла” ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Байдава.

Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91;
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Краіна чыстага святла в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.