3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Сустрэча з беларускім пісьменнікам Міколам Маляўкам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературный вечер

27 студзеня а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыхільнікаў мастацкага слова на літаратурную сустрэчу з беларускім пісьменнікам Міколам Маляўкам. Вечар кладзе пачатак новаму музейнаму праекту “Пад нёманаўскім сонцам”, прысвечанаму знакамітым землякам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, людзям, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры, літаратуры, мастацтва.

Праект нездарма адкрываецца сустрэчай з прызнаным творцам Міколам Маляўкам – ураджэнцам роднай Коласу Мікалаеўшчыны. Лаўрэат літаратурных прэмій імя Аркадзя Куляшова і Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” нядаўна адзначыў сваё 70-годдзе.

Для Міколы Аляксандравіча, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, кніг вершаў і казак для дзяцей, мінулы год быў знакавым, і не толькі з нагоды высокага юбілею. З друку выйшлі два яго новыя выданні: кніга паэзіі “Крыштальная галінка снегападу” і дакументальна-мастацкая аповесць “Коласаў абярэг”. Прэзентацыя гэтых кніг і стане галоўнай тэмай вечара.

У святочнай імпрэзе возьмуць удзел пісьменнікі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Генрых Далідовіч, Алесь Марціновіч, Уладзімір Ліпскі, Мікола Мятліцкі. Сярод запрошаных гасцей – беларускія майстры мастацкага слова Анатоль Зэкаў, Вадзім Спрынчан, Міхась Пазнякоў, Яўген Хвалей, Алесь Камароўскі, Уладзімір Мазго.

Спецыяльна да ўрачыстага вечара падрыхтавана выстаўка кніг з аўтографамі Міколы Маляўкі з калекцыі старшыні дабрачыннага савета Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Анатоля Грэкава.

Тэлефоны для даведак: 284-05-55, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Сустрэча з беларускім пісьменнікам Міколам Маляўкам в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.