3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Да 130-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

12 студзеня а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстае адкрыццё юбілейнага Купалаўскага года, у рамках якога адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання – каталога “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця свайго народа, але і акрэсліваюць яго нацыянальную ідэнтычнасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню. Яны прыносяць славу і пашану свайму народу і з цягам часу становяцца яго сімваламі. Найважнейшым для беларусаў стала імя Янкі Купалы.

У 2012 годзе адзначаецца 130-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры. Распачынаюцца юбілейныя мерапрыемствы прэзентацыяй каталога “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

Калекцыя рукапісаў Песняра прадстаўляе сабой унікальны ўзор творчай лабараторыі вялікага паэта і адносіцца да разраду ўнікальных культурных каштоўнасцей. Сярод іх ёсць сапраўдныя рарытэты: рукапісны зборнік “Шляхам жыцця” (раней захоўваўся ў Беларускім музеі ў Вільні), аўтографы паэм “Сон на кургане”, “Бандароўна”, камедыі “Паўлінка”, ранніх вершаў паэта на беларускай і польскай мовах, асабістыя лісты і запісы.

Адна з задач – распаўсюджанне ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, яе ідэнтыфікацыя і выкарыстанне як на нацыянальным, так і на сусветным узроўні.

Прэзентацыя каталога – першае з цэлага шэрагу знакавых мерапрыемстваў, якімі будзе пазначаны юбілейны год Песняра. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел Міністр культуры Павел Латушка, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, старшыня Міжнароднага фонда Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша, пісьменнікі, навукоўцы, музейныя супрацоўнікі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Да 130-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.