24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

ПрайдзіСвет

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 траўня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце) пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”: www.prajdzisvet.org. У вечарыне возьмуць удзел слынны перакладнік Васіль Сёмуха, паэт і перакладнік, кіраўнік Перакладніцкай майстэрні пры Беларускім Калегіюме Андрэй Хадановіч, філосаф, кіраўнік аддзялення філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма Валянцін Акудовіч, паэтка, перакладніца, эсэістка Марыйка Мартысевіч, паэт і перакладнік Віталь Рыжкоў і аўтары праекту Юля Цімафеева, Наста Гвоздзева, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Сяржук Мядзведзеў, Паліна Маслянкова і інш.

Вечарыну распачне выступ “Крывога тэатра”; музычную паўзу запоўняць сусветна вядомыя песні ў выкананні несусветна вядомага музыкі Рамана Абрамчука.

Цягам вечарыны плануюцца знаёмства з праектам, інтэрактыўныя конкурсы, чытанне новых перакладаў. Наведнікі прэзентацыі змогуць набыць кнігі беларускіх выдавецтваў.

Часопіс “ПрайдзіСвет” адрасаваны ўсім, хто цікавіцца справай перакладу замежнай літаратуры на беларускую мову. Гэта на сённяшні дзень адзінае ў Беларусі выданне, цалкам прысвечанае перакладной літаратуры.

Праект узнік як ідэя віртуальнага перакладнога перыядычнага выдання. Маладыя перакладнікі аб’ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзення ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусветнай літаратуры. У часопісе плануецца змяшчаць як новыя, так і раней выдадзеныя, але маладаступныя пераклады, а таксама карысныя парады знаных майстроў і спасылкі на шматлікія рэсурсы ў інтэрнэце. Перыядычнасць выхаду часопіса – раз на 3 месяцы.

У першым нумары часопіса, прысвечаным сучаснай літаратуры, прадстаўленыя пераклады на беларускую мову твораў чатырнаццаці аўтараў з сямі моваў, інтэрв’ю з пісьменнікамі, майстар-клас з перакладнікам Васілём Сёмухам, а таксама апытанкі і тэсты.

Пры сайце працуе майстэрня-форум: prajdisvet.freeforums.org – пляцоўка для абмеркавання перакладаў, камунікавання перакладнікаў, дзе будуць таксама ладзіцца перакладніцкія конкурсы, і творы пераможцаў з’явяцца ў наступных нумарах часопіса. 

Рэдакцыя запрашае перакладнікаў да супрацоўніцтва. Адрас рэдакцыі – rada@prajdzisvet.org.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно